прыя́целька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыя́целька прыя́целькі
Р. прыя́целькі прыя́целек
Д. прыя́цельцы прыя́целькам
В. прыя́цельку прыя́целек
Т. прыя́целькай
прыя́целькаю
прыя́целькамі
М. прыя́цельцы прыя́цельках

Іншыя варыянты: пры́яцелька.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пры́яцелька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́яцелька пры́яцелькі
Р. пры́яцелькі пры́яцелек
Д. пры́яцельцы пры́яцелькам
В. пры́яцельку пры́яцелек
Т. пры́яцелькай
пры́яцелькаю
пры́яцелькамі
М. пры́яцельцы пры́яцельках

Іншыя варыянты: прыя́целька.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыя́целька ж., разг. прия́тельница; подру́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́яцелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Жан. да прыяцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́яцелька ж. Fréundin f -, -nen, gúte Bekánnte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пры́яцель, -я, мн. -і, -яў, м.

Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся сяброўскія адносіны.

Даўні п.

|| ж. пры́яцелька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. пры́яцельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прия́тельница сябро́ўка, -кі ж., пры́яцелька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

girl friend

сымпа́тыя f.; сябро́ўка, пры́яцелька f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тае́чка ’прыяцелька’ (Ласт.), ’сяброўка’ (Мат. Гом.), та́ічка ’таварышка, кума’ (Бяльк.). Гл. тайка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ШТРЫ́ТМАТЭР (Strittmatter) Эрвін (14.8.1912, г. Шпрэмберг, Германія — 31.1.1994),

нямецкі пісьменнік. Чл. Ням. АМ (1959). У псіхал. раманах «Паганяты валоў» (1950), «Цінка» (1954), «Оле Бінкап» (1963) сакавіты гумар вясковага бытапісца, блізкасць да фальклору, вобразы сял. мудрацоў. Раман «Цудадзей» (ч. 1—3, 1957—80) развівае традыцыі «рамана выхавання». У рамане «Крама» (ч. 1—3, 1983—92), зб-ках навел і апавяд. «Аўторак у верасні» (1969), «Сіні салавей, або Так гэта пачынаецца» (1972), «Мая прыяцелька Ціна Бабэ» (1977), аповесці «Зялёны чэрвень» (1985) і інш. праблемы мастацтва і жыцця, духоўнага станаўлення асобы, асэнсавання трагічнага мінулага Германіі. Аўтар аповесці для дзяцей «Поні Педра» (1958), зб. лірычных мініяцюр і прытчаў «Шульцэнгофскі каляндар усякай усячыны» (1966), аўтабіягр. кн. «Перад ператварэннем» (выд. 1995), драм, афарызмаў, літ.-крытычных артыкулаў. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклалі Я.​Семяжон, В.​Сёмуха. Нац. прэміі ГДР 1953, 1955, 1964, 1976.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Незабыўны дзень. Мн., 1973;

Рус. пер. — Избранное. М., 1984;

Романы в стенограмме. М., 1978;

Лавка. М., 1986.

Літ.:

Риндфляйш Р. Эрвин Штриттматтер // Писатели ГДР: Пер. с нем. М., 1984.

Е.​А.​Лявонава.

т. 17, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)