септако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
У музыцы — акорд, які складаецца з прымы (асноўнага тону), тэрцыі, квінты і септымы.
[Ад лац. septimus — сёмы і іт. accordo — акорд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫМА́ЦТВА,
шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сац.-эканам. з’ява дарэв. побыту бел. сялянства. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала зямельнага надзелу. Прававое становішча зяця-прымака залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой не было сына.
т. 13, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМІНА́НТА ў музыцы,
назва гуку 5-й ступені ладу; у гармоніі — адна з функцый танальных у мажоры і міноры, якая валодае інтэнсіўным імкненнем да тонікі. Аснова акордаў Д. — трохгучча 5-й ступені ладу. Функцыю Д. (D) выконваюць і акорды, якія будуюцца на VII і III ступенях, а таксама розныя відазмяненні асн. акорда (дабаўленне дысанансаў, лінеарных і заменных тонаў, увядзенне альтэрацыі, пропуск прымы і інш. тонаў), некат. падобныя па ролі ў танальнасці акорды (напр., «дубль-Д.» — акорд з павялічанай секстай на нII ступені).
т. 6, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бурклі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы. Чорны. // Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч. кольк.
Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяга́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.
2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысту́па ’муж, які пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі; прымак’ (Інстр. 2; Клім.), пріступнік ’тс’ (брэсц., кобр., Шн. 3), прысту́пы ’прымы’ (кам., Жыв. НС). Нулявы дэрыват ад прыступі́ць з тэматычным ‑а. Параўн. славац. prístupnik ’прымак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наў 1 прыназ. ’у’: наў прымы ідзе (смарг., Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўнікаў на і ў, аб’яднаных значэннем мэты: на + у + прымы. Магчымы ўплыў прыстаўкі наў-.
Наў 2 ’навіна, новы ўраджай’: Пазычця мне гарнцы два круп да наві (Бяльк.). Да новы; незвычайны вакалізм можа тлумачыцца ўплывам акання ў ненаціскных складах (да наві?). Найбольш верагодна, што гэта — позняе ўтварэнне ад навіна ’новы ўраджай’ шляхам адсячэння ‑ін‑а, успрынятага як суфікс адзінкавасці, што вельмі пашыраны на Мсціслаўшчыне, параўн. сахыріна ’адна асобная частачка ў са́хары (цукры)’, салі́на ’адна асобная частачка ў солі’ (З нар. сл., 131); у такім выпадку наў выступае як паралельнае ўтварэнне да рэчыўных назоўнікаў сахар, соль і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)