Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́плеч (су́пліч) ’плячо ў плячо’ (Бяльк.), су́пляч ’тс’ (Сл. ПЗБ). Гл. поплеч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ручпрысл. danében, nebenán; гл. тс.поплечI, II
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
упо́плеч, прысл.
Разм. Тое, што і поплеч. Ісці ўпоплеч. □ Стань жа ўпоплеч, мой друг, і на хвілю замры!Гілевіч.
•••
З векам упоплечгл. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
side by side
а) по́бач, по́руч, по́плеч
б) ро́ўны з чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
побач, поплеч, поруч
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ря́дышкомнареч., разг.
1. по́руч, по́бач; (о людях — ещё)по́плеч;
2.(очень близко) блі́зенька.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр.по́біч ’побач’. Да прасл.*pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус.побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр.поруч ’тс’, ст.-польск.porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус.порука, поручательство ’падтрымка’, польск.poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац.poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЛЬЦІ́НСКІ (Хаім Ізраілевіч) (7.8.1910. г. Паневяжыс, Літва — 8.2.1986),
яўрэйскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1932). Да 1946 працаваў у друку на Беларусі, потым у Бірабіджане. У 1948 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Мінску, з 1975 у Ізраілі. Друкаваўся з 1929. Пісаў на ідыш. Першы зб. вершаў «Якое жыццё дарагое» (1931). Аўтар кніг апавяданняў і вершаў для дзяцей «Дзеці», «Наш хор» (абедзве 1933), «Бадзёрым крокам», «Без ценю», «Каб лёгка ісці» (усе 1936), «Брацікам і сястрычкам» (1939), п’ес «На вышцы» (1934), «Ёсць фарпост» (1935). У зб-ку паэзіі «Гады, гады мае...» (1973) філас. асэнсаванне грамадска-паліт. падзей у краіне. На бел. мове выйшлі зб-кі твораў М. «Навагодняя елка» (1939), «Поплеч з сынамі ўсімі» (1963), «Родны дом» (1965), «На сонечным баку» (1967) у перакладзе Э.Агняцвет, Д.Бічэль-Загнетавай, Г.Бураўкіна, З.Бядулі, А.Бялевіча, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, Н.Гілевіча, П.Глебкі, Х.Жычкі, А.Зарыцкага, Г.Кляўко, Е.Лось, П.Макаля, Я.Семяжона, М.Стральцова, П.Прыходзькі, В.Ціхановіча і інш.