пераціра́нне ср.

1. перетира́ние, перети́рка ж.;

2. мятьё;

3. истира́ние;

1-3 см. пераціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыці́рка ’зацірка’ (краснап., ЛА, 4), ’прыбаўка ў страву мукі’ (Нас.), пры́терка ’прыправа, затаўка’, прыте́рть ’прыправіць, заправіць (страву)’ (Растарг.). Ад прыціра́цьпераціраць пальцамі’; гл. це́рці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труя́1 ‘атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).

Труя́2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *troutiпераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трутипераціраць, есці’, рус. дыял. трутить ‘церці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераціра́цца несов.

1. перетира́ться;

2. истира́ться;

1, 2 см. пераце́рціся;

3. страд. перетира́ться; перемина́ться; истира́ться; см. пераціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэ́рты ‘церці, мяць’ (Сл. Брэс.); ‘драць бульбу’ (брэсц., ЛА 1), сюды ж з тым самым значэннем тэ́ртэ, тэрті, тэ́рці (драг., бяроз., стол., ЛА 1), те́ртипераціраць’ (Вруб.), ст.-бел. терти ‘церці, пілаваць’ (ГСБМ). Заходнепалескія дыялектныя варыянты дзеяслова це́рці (гл.), што ўзыходяць да прасл. *terti, параўн. тэртка, труха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лязава́ць, лёсова́ць ’мясіць і пераціраць гліну для фармоўкі цэглы або кафлі’, ’перамешваць ванну, наліваючы вадой’ (гродз., Нар. сл.) складаюць з польск. падляш., мазавец. lasovać і хелмінска-дабжыньск. lašovać адзін арэал. Бел. запазычана з польск. lasować ’гасіць вапну’, якое з ням. löschen, с.-в.-ням. leschen ’тс’ (Слаўскі, 4, 63; Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́рці, тру, трэш, трэ; тром, траце́, труць; цёр, цёрла; тры; цёрты; незак., што.

1. Націскаючы, вадзіць узад і ўперад па чым-н.

Ц. падлогу шчоткай.

Ц. спіну мачалкай.

2. Размінаючы, націскаючы, змешваць, ператвараць што-н. у парашок, у дробную аднародную массу.

Ц. тытунь.

Ц. мак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра абутак, адзенне: будучы цесным, нязручным, націраць, пашкоджваць скуру.

4. Пераціраць, рабіць мякчэйшым.

Ц. лён.

|| аднакр. церану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́ і цярну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, церняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Траі́ць ’тройчы пераворваць зямлю’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Др.-Падб.), ’зябліць — араць увосень’ (валож., ЛА, 2), троі́ты ’траіць’ (іван., ЛА, 2), ’трэці раз пераворваць зямлю’ (Нас., Шат., Касп.; вільн., бярэз., Сл. ПЗБ; гродз., мін., паўд.-усх. віц., маг., гом., ЛА, 2), ’араць поле другі раз’ (Бяльк., Пятк. 1), тро́іць ’тройчы араць поле — увосень, ранняй вясной і перад сяўбой’ (Янк. 1). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. trẽjiti ’траіць’: суф. ‑(i)n‑ захаваўся ў бялын, трайні́ць, бярэз. траяні́ць ’траіць’ ці ў мядз. трае́нь падымаць (ЛА, 2), трае́ннік ’той, хто арэ ворыва другі раз’ (Юрч. Вытв.), трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трое́ніна ’абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Параўн., аднак, балг. радоп. тро́е̂мпераціраць, размінаць’ (БД, 2), што да *terti (гл. церці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

церушы́ць, церушу, цярушыш, цярушыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што‑н. сухое. Васіліне не трэба было церушыць на далоні каласы і браць зерне на зуб, яна вокам вызначыла ступень спеласці збожжа. Хадкевіч. Васіль узяў жменьку трасты, пачаў церушыць: пасыпалася кастрыца, агаляючы тоўстыя, цемнаватага колеру валокны. Савіцкі.

2. што і чым. Прымушаць што‑н. сыпацца, падаць. Стаяла восень: вецер, пранізлівы і калючы, церушыў пажоўклае лісце бяроз, вольхі, асін, усцілаў гм дарогу. Сіўцоў. [Шыковіч] доўга ўглядаўся ў лісце дуба. У яго гушчары шасталі, церушылі мохам нейкія птушкі. Шамякін.

3. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Неба сеяла цяпло, Цёплы дожджык церушыў. Купала. З шэрага перадранішняга неба церушыў лёгкі сняжок. В. Вольскі. / у вобразным ужыв. На чысты дол Пілы гнуткія цярушаць Пілавіння жоўты дождж. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемина́ть несов.

1. (сильно мять, мять всё или многое — одежду, бумагу) мяць; камячы́ць;

2. (ягоды) ці́скаць, душы́ць; (разминать) пераціра́ць, ператаўка́ць;

3. (перемешивать) пераме́шваць, мясі́ць;

4. (траву) тапта́ць, выто́птваць;

5. (лён, пеньку) це́рці, мяць; см. мять;

6. (мять, перебирая, теребя) камячы́ць, перабіра́ць;

она стоя́ла и перемина́ла рука́ми свою́ ю́бку яна́ стая́ла і камячы́ла (перабіра́ла) рука́мі сваю́ спадні́цу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)