аглабі́на, ‑ы, ж.
Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́кі, прысл. і злучнік.
Абл. Пакуль. — Адцягнем покі што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва. Колас. І покі ў магілу не лягу — Вы ў сэрцы, Ільіч дарагі. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяро́д ’вузгалоўе (у возе)’ (ЛА, 2), пэро́д ’раней’ (пін., Сл. ПЗБ), перэ́д ’перадок (ботаў)’ (ПСл). Гл. перад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіня́тла (свиня́тло) ‘доўгая жардзіна, што злучае задок і перадок воза, у задняй частцы раздвоеная і замацаваная ў насадзе’ (Маслен.). Гл. суня́тла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przodek
przod|ek
м.
1. продак;
2. ~ku — перадок; перад; пярэдняя частка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бервяно́, ‑а́; мн. бярвёны, ‑аў (з ліч. 2, 3, 4 бервяны́); н.
Круглы, тоўсты, ачышчаны ад галін і сучча ствол вялікага дрэва. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ткнуць, ткну, ткнеш, ткне; ткнём, ткняце; зак.
Разм.
1. Аднакр. да тыкаць 1.
2. што. Рэзкім рухам змясціць што‑н. куды‑н. — Ага, — згадзілася .. [Таццяна] паслухмяна, ткнула папяроску ў попельніцу і паставіла яе на падлогу. Карпаў. Васіль вынес каробку-сявеньку. Спяшаўся.. Ткнуў сявеньку ў перадок. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́перадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’ (рагач., Сл. ПЗБ), поперэдзень ’пярэдні вяз у санях; дошкі, што кладуцца на перадок воза; пярэдняя вяроўка для ўвязвання сена’ (ТС), попяразань ’галоўкі палазоў’ (лід., Сл. ПЗБ), тюпырыдэнь ’вяроўка для ўвязвання сена, саломы на возе’, драг. попырыднё ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), пдпырыдэй ’тс’, паперадзе^ ’вяроўка-пярэдня’ (свісл., Шатал.). Назва з конфіксам па‑/ па‑ + ‑ень па адносінах да месцазнаходжання: перад, перадок воза, саней і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 242). Параўн. по́парсак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́га, ‑і, ДМ пузе, ж.
Прымацаваны да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу. Сымон сеў на перадок, махнуў пугай, і Пярэстая амаль з месца пайшла трухам. Чарнышэвіч. Ездавы пярэдняй павозкі размахваў пугаю і крычаў штосьці на каняку. Мележ.
•••
Як пугаю па вадзе — без пэўнага выніку, без знаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)