Пацелю́паць, пацялюпаць ’папаласкаць’ (добр., Мат. Гом.). Прыйшлі, відаць, з рус. (паўд., зах.) телепаться ’матляцца, звісаць’ ці з укр. потелепатипатрэсці’, потелепатися Сцягнуцца, пайсці куды-небудзь’, якія Фасмер (4, 38–39) тлумачыць гукаперайманнем, звязваючы са шлёп, шлёпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pokiwać

зак. паківаць; патрэсці;

pokiwać głową — паківаць галавою;

pokiwać palcem — пагразіць пальцам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потруситипатрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што і без дап. Марынаваць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Разм. Знарок затрымаць рашэнне, выкананне чаго‑н. // Пратрымаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане на працягу якога‑н. часу. [Сухаў:] — Тут бы Аўдзеева за гэта патрэсці... І за тое, што зацягнуў работы, не паслухаўся, і за тое, што прамарынаваў нас. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Калаціць, трэсці некаторы час.

2. Выкалаціць, акалаціць усё, многае. Пакалаціць снапы.

3. Разм. Зрабіць вобыск, шукаючы чаго‑н.; патрэсці. [Алімпа:] — Адкуль у мяне... тыя дакументы? — Давядзецца затрымаць, пакалаціць, — сказаў адзін з паліцаяў. Сабаленка.

4. Разм. Панесці ўдары, пабіць. Як бы.. [Сярожу] ні пакалацілі ў гульнях,.. маці і брат ні разу не пачулі ад яго скаргу ці стогн. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцецьпатрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потрепа́ть сов.

1. (потрясти) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць; (потормошить) патармасі́ць; (побить) пакалашма́ціць; (подёргать) пату́заць; (волосы, гриву и т. п.) пакудла́ціць;

2. (костюм, обувь и т. п.) разг. падра́ць, падзе́рці, (долго, неоднократно) пападзіра́ць, пападра́ць; (износить) знасі́ць;

3. (о лихорадке) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць;

4. (похлопать) паля́паць; (погладить) пагла́дзіць;

5. (лён, пеньку и т. п.) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць;

6. (войска) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць; см. трепа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́цьпатрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрусі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак.

Разм.

1. што і чым. Патрэсці. [Франц:] — Добра жыву, Макс. А ты як? Госць махнуў рукой. — Гэта бачна па мне. Бачыш? — ён патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў. Шамякін.

2. што, чаго і чым. Трасучы, насыпаць чым‑н., пацерушыць; рассыпаць што‑н. Патрусіць пяском дарожку. Патрусіць саломы. □ — Прастудзішся, дзівачок мой! — І [Ніна] патрусіла недзе на голае яго плячо пякуча-халодным снегам. Адамчык.

3. Пабегчы, пайсці дробнымі крокамі. — Міласці просім, міласці просім, — прамовіў а. Кірыл і борздымі крокамі патрусіў да дзвярэй насустрач гасцям і стаў памагаць ім раздзявацца. Колас. На паляну выбегла чорная вёрткая куніца.. Зіркнула ў адзін бок, у другі і, нечым спалоханая, патрусіла да тоўстага дуба-волата, што стаяў трохі ўбаку, ля самых выгараў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потрясти́ сов.

1. патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць; скалану́ць, здрыгану́ць; (помахать) памаха́ць, (долго, неоднократно) папамаха́ць, папама́хваць; (оружием) пабра́згаць;

2. (поколебать) страсяну́ць, узварушы́ць, узру́шыць;

3. перен. узру́шыць; (взволновать) усхвалява́ць; (поразить) ура́зіць; (ошеломить) ашаламі́ць, агало́мшыць;

смерть его́ потрясла́ всех смерць яго́ ўзру́шыла (ашаламі́ла, агало́мшыла) усі́х;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)