Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпра́віцьсов.
1.кул. припра́вить, запра́вить; сдо́брить;
2.перен. (дополнить) припра́вить;
3.полигр. припра́вить;
4. приде́лать, прила́дить;
п. пастро́нкі — прила́дить постро́мки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пастаро́нак, пастаро́нкі, стол.посторо́нкі; па́старанкі, пастронак, шчуч.пастронка; пастронкі, пастронькі, пастромкі, пустро́нок ’пастронкі’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Маш., Янк. 2, Выг., Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Укр.посторо́нок, рус.постро́мка, постромки́, постро́нка, посторо́нка, польск.postronek, каш.pöstrònk, н.-луж.póstronk, в.-луж.postronk, чэш. (яшчэ ст.-чэш.) postronek, народн.p(r)ostraněk, паўд.-усх.vostraňky, славац.postranok ’тс’. Паўн.-слав.postorn‑ъkъ ’вяроўка, рамень, прывязаныя да вужоў хамута, якія ідуць збоку цяглавай жывёлы’ (Брукнер, 432; Голуб-Копечны, 287; Махэк₂, 474). Наяўнасць ‑м‑ тлумачыцца па-рознаму (гл. яшчэ Фасмер, 3, 342). Да старана́ (гл.). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), ст.-бел.постронокъ (пастронокъ, постромокъ) (1598 г.) запазычаны са ст.-польск.postronek ’тс’. Няма падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́здзечка ’вуздэчка для язды вярхом, лепшай якасці, з цуглямі’ (Маш.), параўн. укр.нуздечка ’тс’. Ад вуздзечка (гл. вуздэчка) пад уплывам зануздаць ’зацугляць’ (гл. нуздаць), іншы варыянт замены: муздзечкі (Шн. 1), замуздаць (там жа), паводле Карскага (1, 324), па тыпу Школай, Мікста (рус.Николай, Никита), параўн. таксама пастронкі//настрамкі.⇉,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шмо́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Церці сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета. Зараз жа пастронкі напяліся, як струны, раскудзеленыя вузлы на іх шморгаліся па конскіх баках.Чорны.
2.перан.Абл. Знаходзіцца, быць дзе‑н., каля чаго‑н., сярод каго‑н. (звычайна, пра непажаданую ці непрыемную прысутнасць каго‑н.). [Майзель:] — Розныя Баргоны-шмаргоны шморгаюцца на бровары, каля бровара, п’юць піва і ашукваюць рабочых.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́рак ’ворчык’ (БРС). Укр.ба́рок ’дручок у возе, на які прымацоўваюцца пастронкі’ (з XVIII ст.), рус.дыял.ба́ро́к ’тс’. Запазычанне з польск.bark ’тс’ (таксама ’плячо’), а гэта да прасл.bъrkъ (аб польск. слове гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. Рудніцкі, 82. Да слав.bъrkъ гл. яшчэ Бернекер, 108. Параўн. абарак (гл.).
Бара́к. Рус.бара́к, укр.бара́к. Запазычанне з франц.baraque ’тс’ (< італ.baracca), падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 38–39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ублы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.ушто. Заблытацца ў чым‑н. Левы конь за .. паўхвілін[ы] паспеў ублытацца ў пастронкі.Чорны.Усё .. [Настачцы] здавалася, што за ёй пагоніцца пчала, ублытаецца ў валасы.Кулакоўскі.
2. Абвязацца, абматацца чым‑н. Ублытацца рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.
3.перан.; ушто і без дап.Разм. Умяшацца, увязацца ў што‑н.; прыняць удзел у чым‑н. Ублытацца ў чужую справу. □ А тады цёшча ўблыталася: «Няма, — кажа, — дастатку ў нас на вялікіх гасцей».Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́мысел, ‑ела, м. ікаро́мысла, ‑ела, н.
1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на капцах для пераносу на плячах вёдзер і інш. грузаў. Я ішоў напярэймы чалавеку, які, не спяшаючыся, нёс на каромысле два вядры вады.Асіпенка.[Жанчына] паправіла каромысел на плячах і заспяшалася да калодзежа.Дудо.
2.Абл. Ворчык. Я зняў з каромысла пастронкі і пусціў Арла на мяжу.Якімовіч.
3. Рычаг у некаторых механізмах. Каромысла з рамай парушыла раўнавагу, і пляцоўка цялежкі маленькага крана пачала намервацца стаць на дыбкі.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВУ́ПРАЖ, збруя,
прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С.Цітоў.
Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць.Чарот.Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі.Чорны.// Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі.Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)