пастро́нкі, -нкаў (ед. пастро́нак м.) постро́мки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастро́нкі, ‑аў; адз. пастронак, ‑нка, м.

Частка збруі — рамяні (вяроўкі), якія злучаюць ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану. [Конь] увагнуў галаву, напяліся пастронкі і плуг урэзаўся ў мяккую зямлю. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастро́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пастро́нак пастро́нкі
Р. пастро́нка пастро́нкаў
Д. пастро́нку пастро́нкам
В. пастро́нак пастро́нкі
Т. пастро́нкам пастро́нкамі
М. пастро́нку пастро́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыпра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што.

1. чым. Прыбавіць чаго-н. для смаку (да стравы).

П. суп таматам.

2. Прыладзіць, прымацаваць.

П. пастронкі да ворчыка.

|| незак. прыпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Конь нацягнуў пастронкі, нарог лёгка ўехаў у зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. у што. Заблытацца ў чым-н.

Конь ублытаўся ў пастронкі.

2. чым. Абвязацца, абматацца чым-н.

У. рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.

3. перан., у што і без дап. Умяшацца, увязацца ў што-н. (разм., неадабр.).

У. ў чужую справу.

|| незак. ублы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́льнік, ‑а, м.

Частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля. Вось і сёння коней вывелі са стойлаў і пачалі запрагаць. Дзядзька Васіль зачапіў пастронкі, а Міша паклаў на дышаль нашыльнікі. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напя́цца сов.

1. напря́чься, нату́житься;

2. (о канате и т.п.) натяну́ться;

пастро́нкі напя́ліся, як стру́ны — постро́мки натяну́лись, как стру́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпра́віць сов.

1. кул. припра́вить, запра́вить; сдо́брить;

2. перен. (дополнить) припра́вить;

3. полигр. припра́вить;

4. приде́лать, прила́дить;

п. пастро́нкі — прила́дить постро́мки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)