пакпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Сказаць з’едлівы жарт. Які майстар, такі і тавар, — паблажліва пакпіў Мікола. Новікаў. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. З’едліва пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., паздзекавацца. З халасцяка можна пакпіць, можна паблажліва паляпаць яго па плячы; з жанчынай, калі ёй трыццаць год, пра замужжа не гаварыць. М. Стральцоў. [Савось] любіў падкрэсліваць сваю перавагу над іншымі, пакпіць, сказаць з’едліва, пакрыўдзіць. Гамолка.

2. Кпіць некаторы час. Хлопцы трохі пакпілі ды супакоіліся, а Іван усё моўчкі курыў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., каго-што.

1. Трапаннем ачысціць (валакно ад кастрыцы). Лісавета была рада, што лён сцёрты, а патрапаць яго яна і сама здолее. Чарнышэвіч.

2. і без дап. Трапаць некаторы час. Кончыцца кананне бульбы, мо’ хто на дзень-другі пазаве лён паслаць ці патрапаць. Гартны.

3. Разм. Працяглым або неахайным карыстаннем знішчыць, зрабіць бруднай, непрыгоднай якую‑н. рэч. Патрапаць адзежу. Патрапаць кнігу.

4. Злёгку, ласкава паляпаць, пагладзіць рукой, пальцамі. Раман злёгку, з любасцю, патрапаў па шыі коніка і прамовіў: — Эх ты, конік, мой конік! Колас. Настаўніца патрапала мяне па шчацэ і сказала ўсміхаючыся: — Добра. Пішы. Таўлай.

5. перан. Панесці вялікія страты баявымі дзеяннямі. З-за цемені камандзір не мог устанавіць, ці знішчыў ён дэсант, ці так патрапаў яго. Чорны.

6. Абл. Пайсці. Басанож [сябры] патрапалі далей, пахвальваючы і дарогу, і расу, і гэтую прыемнасць ступаць босымі нагамі па мяккай дарозе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потрепа́ть сов.

1. (потрясти) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць; (потормошить) патармасі́ць; (побить) пакалашма́ціць; (подёргать) пату́заць; (волосы, гриву и т. п.) пакудла́ціць;

2. (костюм, обувь и т. п.) разг. падра́ць, падзе́рці, (долго, неоднократно) пападзіра́ць, пападра́ць; (износить) знасі́ць;

3. (о лихорадке) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць;

4. (похлопать) паля́паць; (погладить) пагла́дзіць;

5. (лён, пеньку и т. п.) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць;

6. (войска) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць; см. трепа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

klpfen

1.

vt калаці́ць, біць

den Staub aus den Klidern ~ — выбіва́ць во́пратку

Fleisch mürbe ~ — адбіва́ць мя́са

2.

vi сту́каць

es klopft — сту́каюць

j-m auf die Schlter ~ — паля́паць [пало́паць] каго́-н. па плячы́

in die Hände ~ — пля́скаць у дало́ні

j-m auf die Fnger ~ — даць каму́-н па рука́х

an die Tür [an der Tür] ~ — сту́кацца ў дзве́ры; бі́цца, пульсава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)