няспе́ласць ж.

1. незре́лость, неспе́лость;

2. перен. незре́лость;

1, 2 см. няспе́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неатэні́я

(ад гр. neos = няспелы, юны + teino = расцягваю)

здольнасць некаторых земнаводных і беспазваночных размнажацца на стадыі лічынкі (параўн. педагенез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

green2 [gri:n] adj.

1. зялёны

2. няспе́лы, не даспе́лы

3. infml малады́, няво́пытны, неспрактыкава́ны

green with envy ве́льмі зайздро́сны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікая лапата.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).

Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

Лапаткі гароху.

Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.

Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сыравы́ ’свежы, незаквашаны (пра гуркі)’ (ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’падбелены (пра палатно, ніткі)’ (Сл. ПЗБ; маст., Нар. скарбы; Ян.), сыро́вы ’тс’ (ТС). Параўн. укр. сирови́й ’сыры, вільготны’, ’нявыраблены, неадбелены’, ’негатаваны’, стараж.-рус. сыровыи ’сыры, вільготны’, польск. дыял. syrovy ’сыры, згатаваны; вільготны, нявысушаны’, каш. sërovi, srovi ’вільготны; сыры, негатаваны; няспелы’, чэш. syrový ’сыры, вільготны, халодны’, славен. дыял. sirọ̑v ’сыры, свежы; неапрацаваны, грубы’, серб.-харв. си̏ров ’сыры, свежы, зялёны, няспелы’, макед. сиров ’сыры, свежы, неапрацаваны; слабы, хворы’. Прасл. *syrovъ(jь)/*surovъ(jь) ’сыры, неапрацаваны; свежы; мокры’ ад прасл. *syrъ/*surъ ’сыры, неапрацаваны; няспелы; мокры, вільготны’ (SEK, 4, 265–266; Борысь, 587). Мяркуецца, што ўзыходзіць да і.-е. *sūr‑ou‑o‑s, метафарычна звязана з *syrъ ’кіслы, горкі, салёны’ (Глухак, 579), гл. сыр. Паводле Фурлан (Бязлай, 3, 343), прыметнікі на *‑оvъ утвараюцца ад назоўнікаў, што прадугледжвае стадыю субстантывізацыі зыходнай формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

grün

a зялёны; няспе́лы; малады́

ein ~er Jnge — разм. малакасо́с

~es Holz — сыры́я дро́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

niedojrzały

1. няспелы; недаспелы;

niedojrzały owoc — недаспелы плод;

2. нясталы;

niedojrzały wiekiem — нясталага ўзросту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зялёны, -ая, -ае.

1. Колеру травы, лісця.

Зялёная тканіна.

Зялёная фарба.

2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

З. твар.

3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

Зялёныя насаджэнні.

З. корм.

4. Недаспелы, няспелы.

Зялёныя яблыкі.

Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

З. падлетак.

Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плюшча́к ’пустое насенне (у гарбузах), зярняткі ў коласе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), рус. дыял. плюшчаццаняспелы стручок гароху, бобу’. Магчыма, да плюска/ (гл.); паводле БЕР (5, 383), балг. плюски ’боб ці гарох з малымі гарошынамі, малады боб ці гарох’ мелі ў якасці зыходнага значэнне ’пухір’, бо яны мяккія і сакавітыя. Малаверагодна: хутчэй да плюшчыць. сплюшчаны ’пляскаты’, параўн. плашчак3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)