няспе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няспе́лы няспе́лая няспе́лае няспе́лыя
Р. няспе́лага няспе́лай
няспе́лае
няспе́лага няспе́лых
Д. няспе́ламу няспе́лай няспе́ламу няспе́лым
В. няспе́лы (неадуш.)
няспе́лага (адуш.)
няспе́лую няспе́лае няспе́лыя (неадуш.)
няспе́лых (адуш.)
Т. няспе́лым няспе́лай
няспе́лаю
няспе́лым няспе́лымі
М. няспе́лым няспе́лай няспе́лым няспе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няспе́лы

1. незре́лый, неспе́лый;

н. я́блык — незре́лое (неспе́лое) я́блоко;

2. перен. незре́лый;

~лая ду́мка — незре́лая мысль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няспе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не дасягнуў спеласці, не з’яўляецца спелым. Мы патрапілі на .. імхі з няспелымі чырвона-белымі журавінамі. Бядуля. Дыхнуў ветрык, і ціха загаманілі няспелыя каласкі. Федасеенка.

2. перан. Які не дасягнуў поўнага развіцця, сталасці. Даруйце ім іхнюю віну, старыя дубы, — яна ад маладой крыві і няспелага розуму. Навуменка. // Які сведчыць аб нявопытнасці, недастатковым майстэрстве; недасканалы. Няспелая думка. □ Пасля вайны, вярнуўшыся дахаты, Хто-небудзь, можа, знойдзецца такі, Хто роднай Беларусі ў часе свята Аддасць мае няспелыя радкі. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспе́лый няспе́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незре́лый

1. (о плодах и т. п.) няспе́лы;

незре́лое я́блоко няспе́лы я́блык;

2. перен. няста́лы; няспе́лы;

незре́лое произведе́ние няспе́лы твор;

незре́лый ум няста́лы ро́зум.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прызяле́нны (прызеле́нны) ’няспелы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зе́лень, гл. зялёны з відавочным семантычным зрухам ’зялёны’ → ’няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няспе́ласць ж.

1. незре́лость, неспе́лость;

2. перен. незре́лость;

1, 2 см. няспе́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікая лапата.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).

Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

Лапаткі гароху.

Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.

Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сыравы́ ’свежы, незаквашаны (пра гуркі)’ (ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’падбелены (пра палатно, ніткі)’ (Сл. ПЗБ; маст., Нар. скарбы; Ян.), сыро́вы ’тс’ (ТС). Параўн. укр. сирови́й ’сыры, вільготны’, ’нявыраблены, неадбелены’, ’негатаваны’, стараж.-рус. сыровыи ’сыры, вільготны’, польск. дыял. syrovy ’сыры, згатаваны; вільготны, нявысушаны’, каш. sërovi, srovi ’вільготны; сыры, негатаваны; няспелы’, чэш. syrový ’сыры, вільготны, халодны’, славен. дыял. sirọ̑v ’сыры, свежы; неапрацаваны, грубы’, серб.-харв. си̏ров ’сыры, свежы, зялёны, няспелы’, макед. сиров ’сыры, свежы, неапрацаваны; слабы, хворы’. Прасл. *syrovъ(jь)/*surovъ(jь) ’сыры, неапрацаваны; свежы; мокры’ ад прасл. *syrъ/*surъ ’сыры, неапрацаваны; няспелы; мокры, вільготны’ (SEK, 4, 265–266; Борысь, 587). Мяркуецца, што ўзыходзіць да і.-е. *sūr‑ou‑o‑s, метафарычна звязана з *syrъ ’кіслы, горкі, салёны’ (Глухак, 579), гл. сыр. Паводле Фурлан (Бязлай, 3, 343), прыметнікі на *‑оvъ утвараюцца ад назоўнікаў, што прадугледжвае стадыю субстантывізацыі зыходнай формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зялёны, -ая, -ае.

1. Колеру травы, лісця.

Зялёная тканіна.

Зялёная фарба.

2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

З. твар.

3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

Зялёныя насаджэнні.

З. корм.

4. Недаспелы, няспелы.

Зялёныя яблыкі.

Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

З. падлетак.

Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)