Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў. мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турча́к ‘цвыркун хатні, Gryllus domesticus’ (дзярж., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ), ‘мядзведка’ (Варл., Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ, Скарбы), турчо́к ‘цвыркун’ (брасл., паст., ЛА, 1; полац., Волк.), ту́рчыкмядзведка’ (Сцяшк.), ‘голуб-туркаўка’ (Байк. і Некр.), ‘нейкая птушка’ (Мат. Гом.). Да турча́ць (гл.) — дзеяслова гукапераймальнага паходжання: перадае працяглае гучанне, параўн. туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турклі́с ‘туркач, мядзведка, Glottotalpa glottotalpa’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. turklỹs ‘тс’ (Грынавяцкене, там жа, 5, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЯДЗВЕ́ДКІ (Gryllotalpidae),

сямейства насякомых надсям. цвыркуновых атр. прамакрылых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі палявых, агароднінных, пладовых культур і лясных парод. На Беларусі ў вільготных мясцінах (каля вадаёмаў, у садах, агародах і інш.) трапляецца М. звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa).

Цела даўж. 25—60 мм, цёмнае, густа ўкрытае дробнымі валаскамі. Пярэдняспінка вялікая. Пярэднія ногі капальныя, з моцна развітымі сцёгнамі і галёнкамі. Надкрылы кароткія. Крылы шырокія, доўгія, складзеныя ў выглядзе жгутоў. Жывуць у верхніх слаях глебы. Кормяцца падземнымі ч. раслін, насеннем, насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі. На паверхню выходзяць ноччу. Добра плаваюць. Поўны цыкл развіцця 1—3 гады. Зімуюць лічынкі і дарослыя формы.

Да арт. Мядзведкі: 1 — мядзведка звычайная; 2 — пашкоджанні карэньчыкаў сеянцаў хвоі; 3 — гняздо з яйцамі.

т. 11, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ту́чкамядзведка’ (ТС). Гл. точка1 ‘тс’ з характэрнай для Палесся менай о > у ў закрытых складах. Аналагічна ту́чка ‘крот’ (Выг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ркаўка1 ‘турок, птушка атрада галубоў з бурым апярэннем, Streptopelia turtur, Streptopelia decaocto’ (ТСБМ, Касп.), ‘дзікі голуб’ (ТС), ту́ркоўка ‘голуб-турок’ (Мат. Гом.), ту́рчалка ‘тс’ (там жа). Параўн. укр. ту́ркавка ‘голуб звычайны’, рус. дыял. турлу́шка, турлы́шка ‘турчаўка’, польск. turkawka і trukawka ‘тс’. Утварэнні, што грунтуюцца на перадачы буркавання турр‑турр (Дарафееў, Птушкі), польск. turr‑turr‑turr і пад., гл. туркаць1, тарчаць. Аналагічныя ўтварэнні ў іншых мовах: ст.-ісл. turture, ст.-англ. turtur(e), turtla, англ. turtle, в.-ням. turtulatūba, нова-в.-ням. Turteltaube, лац. turtur і інш. (Фасмер, 4, 124; Брукнер, 585; ЕСУМ, 5, 681; Борысь, 654).

Ту́ркаўка2мядзведка звычайная, Gryllotalpa vulg. hatr.’ (Некр. і Байк., Касп., Мядзв., Скарбы, Рэг. сл. Віц.). Назва на базе гукапераймання: насякомае выдае гукі, падобныя да тур-тур: мядзведка ту́ркае (гом., Арх. ГУ); гл. наступнае слова. Сюды ж з іншай суфіксацыяй турка́чмядзведка’ (гродз., беласт., Сл. ПЗБ) і назвы насякомых: турка́ч ‘лічынка хрушча’ (Сцяшк. Сл.), ‘цвыркун’ (дзярж., Нар. сл.), параўн. польск. turkaczмядзведка’, якое Брукнер (585) лічыць вытворным ад turkać, што чаргуецца з tark‑ (гл. таркаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турку́ць ‘туркач, мядзведка’ (шальч., Сл. ПЗБ). З літ. turkùtis ‘тс’ (Грынавяцкене, там жа, 5, 148). Параўн., аднак, польск. turkuć ‘тс’, якое Брукнер (585) разглядае як вытворнае ад turkać (гл. туркаць1); паводле Бяднарчука (Językowy obraz WKL, 19), turkuć ‘від жука’ фіксуецца з канца XIV ст. у лацінскамоўных дакументах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рлачка ‘голуб Turtur auritus’ (Мядзв.); сюды ж турлу́шка ‘глушэц’ (Бяльк.). Укр. турлу́шка ‘дзікі голуб туркаўка’, рус. смал. ту́рлушка, турлы́шка ‘тс’. У аснове іх ляжыць імітацыя буркавання галубоў, падобнага да турлу, турлы, параўн. турлушка турлыча (Дабр.), гл. турлыкаць. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 681). Па аналогіі з імі ту́рлушка ‘жаба, што крычыць брынклівым голасам’ (Нас.), турлу́шкамядзведка’ (Жыв. сл.), у фразеалагізме глухая турлушка, глухая цяцера — пра глухаватага чалавека (БНТ, Выслоўі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йка1 (ру͡ойка) ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Грам.). Да рыць ’капаць’ (гл.). Гэтае насякомае рые ў глебе норы да падземных частак раслін.

Ро́йка2 ’рамонак, Matricaria L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, узыходзіць да польск. rojnik ’багун, Ledum palustre’, або да rojownik ’меліса, Melissa’. Названа паводле падабенства прыемнага паху, які прываблівае пчол.

Ро́йка3 асудж. ’жанчына з непрыбранымі, распушчанымі валасамі, проставалосая’ (міёр., З нар. сл.). Генетычна звязана з смал., зах.-бранск. ро́йда ’непарадак у хаце, з адзеннем’, ’бязладны, неахайны чалавек’, якое, відаць, узыходзіць да уграфінскай крыніцы, параўн. вепс. roida ’капаць, рыць, раскопваць’, ’зносіць (будынак)’, ’раскідваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарчо́к1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен. tr̂ček ’пень, сцябло’.

Тарчо́к2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр. торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.

Тарчо́к3мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)