Прае́рх ’разрэз у штанах, спадніцы’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Метатэза з прарэх (aj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́рлах ’вэрхал’. Фанетычнае пераафармленне (метатэза плаўных) слова вэ́рхал (гл.), якое адлюстроўвае польскае warchoł ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напшэ́ціць ’напсаваць’ (Сцяшк. Сл.). Метатэза ад *нашпэ́ціць < польск. naszpecić ’нашкодзіць, нарабіць дрэнна, абы-як’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Залпа́ць, залпа́ті ’злапаць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, метатэза ад злапаць ’тс’ (гл. лапаць2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́рбы ’вісячыя наросты пад шыяй у кабана’ (КСТ). Відаць, метатэза з зебры (гл. жабры, зебрыкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вылапо́кій ’з вытарашчанымі вачамі’ (З нар. сл., мсцісл.). Рус. смал. волопо́кий ’лупаты’. Метатэза з лупаво́кій ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́ршча ’ржышча’ (Сл. паўн.-зах.). Метатэза з ржы́шча. Дакладная паралель у н.-луж. žyršśo, ržyšćo ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смалгава́ты ‘смуглявы’ (Мат. Гом.). Метатэза з *смаглаваты < смаглы1 (гл.); параўн. таксама ўкр. смаглюва́тий, смагля́вий ‘смуглявы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пышы́ ’калючыя вырасты на раслінах, калючкі’ (Ласт.). Ад пышыцца ’надувацца, надзімацца’ (гл.), г. зн. ’растапырвацца’; не выключана метатэза з шыпы́ ’калючкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)