иску́сно нареч.

1. уме́ла; па-майстэ́рску;

2. па-маста́цку; па-майстэ́рску; адмысло́ва; см. иску́сный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mlerisch

1. a маляўні́чы

2. adv па-маста́цку, во́кам мастака́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

umiejętnie

умела; па-мастацку, па-майстэрску

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Ма́сцер, ма́сьцір ’майстар’ (Бяльк.). З рус. ма́стер ’тс’. Сюды ж ма́сьцірна ’па-мастацку, па-майстэрску’ (Бяльк.), ма́сцерна ’добра, выдатна’ (воран., Сцяшк. Сл.), ст.-рус. мастеръ ’магістр ордэна’. Да ма́йстар (гл.). У рус. мову — з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРА́Н Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы ў 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў.

т. 2, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэкларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Выступіць (выступаць) з дэкларацыяй (у 1 знач.); урачыста абвясціць (абвяшчаць). Дэклараваць права нацый на самавызначэнне.

2. Паказваць абстрактна, не па-мастацку.

[Ад лац. declarare — заяўляць, аб’яўляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТА́БА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка),

металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.

Антаба.

т. 1, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

misternie

умела, па-мастацку, па-майстэрску, тонка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

П’ЕДЭСТА́Л (франц. piédestal ад італьян. piedistallo ад piede нага + stallo месца),

пастамент, па-мастацку аформленая аснова, на якой устанаўліваецца твор скульптуры (статуя, група, бюст) або ваза, калона, абеліск і г.д. П. могуць мець розныя формы — геаметрычна правільныя (звычайна з выкарыстаннем арх. ордэрных элементаў, нярэдка ўпрыгожаных скульпт. рэльефам) або адвольныя (напр., П. у выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя).

т. 12, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

баге́т

(фр. baguette = палічка)

разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная, драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)