дэкларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. Выступіць (выступаць) з дэкларацыяй (у 1 знач.); урачыста абвясціць (абвяшчаць).
2. Паказваць абстрактна, не па-мастацку.
[Ад лац. declarare — заяўляць, аб’яўляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)