Слюпата́ ‘вялікая слота’ (люб., Нар. словатв.). Кантамінацыя слота (гл.) і хлюпаць (гл.); параўн. таксама хлю́па ‘слота, непагадзь’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарапа́т ’спех, таропкасць’ (Барад.), сюды ж тарапа́ты ’нявытрыманы, прыдзірлівы’ (Сцяшк. Сл.), ’дурнаваты’ (люб., Сл. ПЗБ). Гл. торап, тарапіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разго́йшыць ’растраціць’ (дзятл., люб., ганц., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе го́йсаць ’бегаць’ (гл.). Параўн. літ. išgaišìnti ’растраціць’ (няпоўная калька?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літае́жлівы ’пераборлівы ў ядзе’ (маз., З нар. сл.). Да люты і есці (гл.). Параўн. таксама беласт., люб. лютае́жлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праця́жны ’які гучыць павольна, цягуча, не адрывіста’ (ТСБМ), ’марудлівы’ (люб., Сл. ПЗБ). Рус. протя́жный ’павольны, цягучы’, укр. протя́жний ’працяглы’. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расплата́ць ’разарваць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), росплата́ць ’распластаць, разгарнуць, разрэзаўшы ўздоўж’ (ТС), расплата́цца ’паваліцца і выцягнуцца’ (Варл.), ’расцягнуцца’ (люб., ЖНС). Гл. плата́ць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малянчу́к ’чорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́хват ’спрыт’ (люб., Сл. ПЗБ), ’кірунак, палёт’ (Гарб.), укр. по́хватом ’паспешна’, польск. дыял. pochwat ’чапанне’, балг. похва́т ’прыём’. Ад по- і хватаць ’хапаць’ (гл.), параўн. по́хап.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любя́к ’поснае мяса’ (навагр., Нар. сл., Жыв. сл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑як (як кісля́к, сітня́к — Сцяцко, Афікс. наз., 130–131) ад люб‑(ів)‑ы < прасл. libъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лініла ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Ян.; браг., Шатал.; калінк., Сл. паўн.-зах.), петрык. лініло люб. лені́ло ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Да ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)