Лажніца ’спальня’, ’адпачывальня’ (Нас., Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), укр. ложниця, рус. ложница, ст.-польск. łożnica, чэш. ložnice, славен. lężnica ’тс’, серб.-харв. ложница ’спальня’, ’пасцель’, балг. ложница. Прасл. Іогьпіса. Да лажыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прало́г1 ’дарога, вымашчаная дошкамі’ (Мат. Гом.). Рус. пролог ’даліна, лагчына ў гарах’. Бязафіксны назоўнік ад *пралагаць, параўн. пралажыць < лажыць (гл.). Разыходжанні ў семантыцы ўказваюць на самастойнае ўтварэнне пры прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі.

Прало́г2 ’уступная частка літаратурнага ці музычнага твора’ (ТСБМ). Праз рус. пролог ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) з ням. Prolog або франц. prologue, якія, у сваю чаргу, праз лац. prologus узыходзяць да грэч. πρόλογος (гл. Фасмер, 3, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налажы́ць, у выразе: налажы́ць галаво́ю ’панесці смерць, памерці’, параўн.: Баба варажыла, пакуль галавою налажыла (Янк. БП); И коникоў потрацишь, и сам голоўкой наложышь (Шн.), укр. наложи́ти голово́ю, душе́ю ’ахвяраваць жыццём, загубіць жыццё, душу; скласці галаву’, польск. nałożyć głową, zdrowiem, życiem ’заплаціць галавой, здароўем, жыццём’. Развіццё значэння дзеяслова налажы́ць ’накласці’, гл. лажы́ць, праз стадыю ’накласці плату, ахвяру на што-небудзь’, параўн. рус. налог ’падатак’, да ’заплаціць (галавою)’, параўн. тураўск. накла́сці (наложы́ць) голово́ю ’загінуць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падло́га1 ’насціл у памяшканні, па якім ходзяць; пол (пераважна ў жыллёвым памяшканні)’. З польск. podłoga ’тс’ (Махэк, 120), якое ад dłażyć ’рабіць насціл’ (Брукнер, 425).

Падло́га2 ’падвалкі’ (Мат. Гом.), ’падаконнік; падсцілка’ (Бяльк.). Рус. подло́га ’падкладка, падвалю’, укр. підлі́жкі ’вялікія камні, якія падкладваюцца пад асноўныя бярвёны хаты, калі месца няроўнае’, підло́га ’два пярэднія і два заднія слупы ў кроснах’, чэш. podloha, podložka ’падстаўка; падкладка’, серб.-харв. по̏длог, по̏длога ’падсцілка, падкладка, падстаўка, фундамент’, славен. podlóga ’парог; ніжняе бервяно’, балг. подлога ’падкладка, падножка, падстаўка’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад podložiti < ložiti (гл. лажы́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыло́ж (прыло́ш) ’абложная зямля’ (іван., ДАБМ). Фанематычны карэлят з рэгулярным чаргаваннем зычнага асновы (магчыма, пад уплывам абло́жны) да незафіксаванага *прыло́г, якое працягвае прасл. *prilogъ < *priložiti < *ložiti, гл. таксама лажы́ць. Рус. дыял. прило́га ’прырэзаны зямельны ўчастак’, стараж.-рус. прило́гъ ’дадатак’ (Сразн., XI ст.), польск. przylóg, przyłóg, przełóg ’цаліна’, славен. prilog, priloga, серб.-харв. прилог, балг. прилог ’дадатак, дабаўка’, ст.-слав. прилогъ ’прыбаўка, прыбаўленне, дадатак’. Гл. таксама Скок, 2, 282; БЕР, 5, 719. Звяртае на сябе ўвагу семантычнае супадзенне з рум. pêrlóg ’аблог’, запазычанае ў сваю чаргу з балг. прелог ’тс’ (БЕР, 6, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сліж1 ‘галец’ (Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘невялікая сомападобная рыбка’ (Нар. лекс.), слі́жык ‘галец’ (Гіл.), ‘дробная рыбка’ (Бяльк.), ‘дробная рыбка, падобная на ўюна’ (Нар. лекс.), сліж, слі́з ‘галец’ (Сцяшк.), ‘уюн’ (Скарбы), ‘малюск’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. слижъ ‘галец’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сліж ‘галец, Cobitis barbatula’, рус. слиз ‘рыба Biennius, з пароды вугроў’, польск. śliz, śliż, śliżyk ‘галец, Nemalhilus barbatula’, в.-луж. sliž ‘уюн’, šliž ‘галец’, н.-луж. sliž ‘смоўж’, славац. slíž ‘рыба галец’, чэш. дыял. slíž, šlíž, šliž ‘тс’. Паўночнапраслав. *slizъ, *slizi̯o‑ (Фасмер, 3, 671). Звязана з слізкі (гл.), таму што гэтыя рыбы пакрытыя тоўстым слоем слізі (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 322), паколькі большасці з названых рыб характэрна выдзяленне слізі (Каламіец, Рыбы, 40). Сумненні ў Махэка₂ (555) з прычыны таго, што назва адносіцца да розных рыб, але, відаць, яны неапраўданыя. Басай і Сяткоўскі (Słownik, 380–381) адводзяць меркаванне пра запазычанне польск. śliżek праз чэш. sližek з ням. Schleisse ‘рыба Nemachilus barbatulus’.

Сліж2 ‘праснак’ (Сцяшк.), ‘печыва з мукі’ (ЛА, 5), сліжы ‘праснакі, якія ядуць на калядную Куццю з цёртым макам’ (Сцяшк. Сл.), ‘клёцкі’ (смарг., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), слі́жыкі ‘тс’ (Нас.; гродз., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (паст., іўеў., воран., Сл. ПЗБ), слі́зік ‘праснак’ (Сцяшк. Сл.), слі́зікі ‘кавалачкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе і залітыя макавай сумессю’ (Скарбы). Польск. śliż(yk), чэш. sliž ‘від ежы’, дыял. slíž(ek), славац. slíž, у тым ліку і ‘мучныя клёцкі, якімі кормяць гусей перад забоем’. Беларускае, лічачы па лакалізацыі, відаць, з польскай. Махэк₂ (555) этымалогію лічыць няяснай, але не выключае, што гэта дэрыват ад слізкі; да гэтага параўн. тлумачэнне Насовіча (Нас., 590): іх ядуць з сытой або макавым малаком, ад чаго яны робяцца слізкімі.

Сліж3 ‘доўгае бервяно, якое кладзецца па баках маста для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк., ПСл; віл., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, 5), ‘бервяно, па якім спускаюць на ваду лодку’ (ТС), ‘бервяно, па якім усцягваюць наверх цяжкія калоды’ (ПСл, ЛА, 5), сліжакі́, сліжы́ ‘лагі’ (воран., віл., Сл. ПЗБ), слеж ‘падваліна’ (брэсц., кобр., Нар. сл.), сле́жык ‘аснова печы’ (іван., Нар. сл.), слі́жка ‘шасток у хаце для адзежы’ (Касп.), сліз ‘падоўжная бэлька ў гаспадарчых будынках на сохах’ (ЛА, 4), сліс, сліш ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. слиж ‘папярочны брус у столі з прутоў’, сляж ‘тс’, сле́жык ‘адзін з слупоў, на якіх пастаўлена печ’; сюды ж ст.-польск. śleżej ‘бервяно пры будове моста’, польск. дыял. śleżyna ‘доўгая жэрдка, да якой прыбіваюцца штакеціны’, чэш. slizej ‘ледарэз; бервяно, што ахоўвае млын ад ільдзін’, sluzuj, sluzej ‘бервяно ў аснове моста’, славац. дыял. šlezaj ‘бервяно, перакінутае праз раку; бервяно паверх насцілу моста’. Махэк₂ (559) меркаваў, што заходнеславянскія тэхнічныя тэрміны грунтуюцца ў рэшце рэшт на ням. Schleuse ‘шлюз’ (гл. шлюз, слюз), а зыходнымі трэба лічыць формы з ‑u‑ (< ням. ‑eu‑), параўн. слюга (гл.). Борысь (Etymologie, 599–601) атаясамлівае паходжанне заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх форм, што ўзыходзяць да *sъlěga/*sъlęgti, прыставачных дэрыватаў *legti, *ležati, *lěgatiлажыць, лажыцца’, гл. ляжаць, слега. Усё гэта не выключае ўзаемнага ўплыву на форму і семантыку народнага і запазычанага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)