крупы

Том: 16, старонка: 183.

img/16/16-183_0890_Крупы.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр. крупа, рус. крупа, крупы ’тс’, ст.-слав. кроупа ’кроха’, серб.-харв. кру́па ’крупа’, славен. krúpa ’тс’, польск. krupa ’крупа, град’, чэш. kroupa, kroupy, славац. krúpa, krúpy, н.-луж. kšupa, kśupy, в.-луж. krupa, krupy ’тс’. Прасл. krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл. hrufa ’струп’, hrjufr ’шурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е. kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл. trupъ і truxъ (гл. труп і труха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́га², нескл., н.

Крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу.

|| прым. са́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кру́па

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кру́па
Р. Кру́пы
Д. Кру́пе
В. Кру́пу
Т. Кру́пай
Кру́паю
М. Кру́пе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Крупа́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Крупа́
Р. Крупы́
Д. Крупе́
В. Крупу́
Т. Крупо́й
Крупо́ю
М. Крупе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

я́дрыца, -ы, ж.

Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўся́нка

крупы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аўся́нка
Р. аўся́нкі
Д. аўся́нцы
В. аўся́нку
Т. аўся́нкай
аўся́нкаю
М. аўся́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

се́чка

‘дробна нарэзаная салома; крупы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. се́чка
Р. се́чкі
Д. се́чцы
В. се́чку
Т. се́чкай
се́чкаю
М. се́чцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

са́га

крупы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. са́га са́га
Р. са́га са́га
Д. са́га са́га
В. са́га са́га
Т. са́га са́га
М. са́га са́га

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панца́к, -у́, м. (разм.).

Круглыя ячныя крупы, а таксама суп з такіх круп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)