тро́гатьсяI несов.

1. (сдвигаться с места, направляться куда-л.) ру́шыцца, кра́тацца, крана́цца;

тро́гаться в путь ру́шыць у даро́гу;

по́езд всё ещё не тро́гается цягні́к усё яшчэ́ не кра́таецца (не крана́ецца);

не тро́гаться с ме́ста не кра́тацца з ме́сца;

2. страд. чапа́цца, кра́тацца, крана́цца; см. тро́гатьI 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

budge

[bʌdʒ]

1.

v.i.

ру́хацца, крана́цца зь ме́сца, зварухну́цца

He did not budge — Ён і не зварухну́ўся

2.

v.t.

зру́шваць, скрана́ць зь ме́сца е́шта ця́жкае)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.

Ш. у спіну сяброўку.

Ш. тачку.

2. Трымаючы на ўзроўні плячэй, рэзкім моцным рухам паднімаць над сабой (штангу, гіру) або штуршком кідаць наперад (звычайна ядро; спец.).

Ш. ядро.

Ш. штангу.

3. перан., каго (што). Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.

Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.

|| зак. штурхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і штурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шту́рханне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ocierać się

незак.

1. выцірацца; абцірацца;

2. церціся; кранацца; ацірацца

ocierać się o kogo — ацірацца каля каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

датыкацца, дакранацца, кранацца, кранаць, закранаць, кратаць, чапацца, чапаць, брацца; датыркацца, датыркаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

napomykać

незак. o kim/czym; o co згадваць пра каго/што; кранацца чаго; намякаць пра каго/што (на каго/што)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мкацькранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

potrącać

незак.

1. кранаць; дакранацца; чапляць; штурхаць;

2. перан. кранацца; закранаць; згадваць;

3. адлічваць, вылічваць; утрымліваць;

potrącać z pensji jeden procent — вылічваць (утрымліваць) з зарплаты адзін працэнт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.), тормозі́ць ’хваляваць, парушаць; уплываць на нармальную працу’ (КСТ), тормозова́ць ’тузаць, тармасіць’ (ТС); сюды ж то́рмаз ’механізм для тармажэння’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормаза́ ’непаседа’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тармазы́ ’падрэзы (у санях)’ (лудз., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тормози́ть ’запавольваць, спыняць рух’, дыял. тормози́ть ’гаварыць глупствы, несці лухту’, тормози́ться ’хвалявацца, непакоіцца’, серб.-харв. тр̀мизати ’рухацца, кранацца’, балг. тормо́зя ’затрымліваць развіццё, перашкаджаць’, ’гнясці, прыгнятаць’ (маральна). Словы без пэўнай этымалогіі. Тэхнічны тэрмін выводзяць з грэч. τορμος ’устаўленае ў адтуліну; дзірка з затычкай, цвіком, калочкам’ (сумніўна, гл. Трубачоў, Дополн., 4, 84) або з цюрк. turmaz ’падкладка пад калёсы арбы’ (там жа), што, відаць, запазычана з рускай мовы. Дзеясловы з больш шырокай семантыкай Куркіна (Этимология–1974, 44–45) збліжае з *tьrm‑ з пашыральнікам ‑z‑, што ўрэшце да і.-е. ter‑ са значэннем ’церці’. Няпэўна; цяжка семантычна адмежаваць ад тармасіць (гл.), параўн. і польск. дыял. termożyć ’марудзіць, траціць час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przytykać

przytyka|ć

незак.

1. прымыкаць;

zabudowania ~ją do siebie — будынкі прымыкаюць адзін да аднаго;

2. дакранацца; кранацца; прыкладаць што да чаго;

~ć zapałkę do papierosa — падносіць запалку да папяросы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)