каса́², -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад.

Кляпаць касу.

◊

Найшла каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі — вельмі многа.

|| памянш. ко́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кассё, ‑я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга 1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вудаўё ’вудзільна’ (Др.-Падб., Касп., З нар. сл.). Ад вуда пры дапамозе суф. ‑аўё (ов‑ьje), дзе ‑ов‑, відавочна, першапачаткова меў значэнне прыналежнасці (Карскі 2–3, 24). У словаўтваральных адносінах параўн. таксама дыял. грабаўё ’грабільна’ і касаўё ’касільна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усячы́, усяку, усячэш, усячэ; усячом, усечаце, усякуць; пр. усек, ‑ла; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць. Усячы касільна. // (пераважна з адмоўем «не»). Змагчы адсячы што‑н. Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Спец. Урабіць, уставіць у высечаную адтуліну. Усячы перагародку ў сцяну.

3. перан. Кніжн. Паменшыць колькасць складоў у радку. Усячы склад у вершаваным радку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Уткнуць, усадзіць што‑н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго‑н. Андрэй спыніўся, узяў жмут вільготнай травы, абцёр касу, уторкнуў востры канец касільна ў зямлю. Дуброўскі. // Уставіць, палажыць што‑н. Трэнер панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую.. вазу, што стаяла на падаконніку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́шка 1 ’касільна’ (Маш.). Гл. кошка 2.

Ко́шка 2 ’прыстасаванне ў выглядзе якара для падымання прадметаў з вады’ (ТСБМ, Нар. словатв., Ян.). Да кошка ’самка ката’. Гл. кот 1.

Ко́шка 3 ’вілы для гною, бусак’ (Мат. Гом.), ’матыка’ (Мат. Маг.). Гл. кошка 2.

Ко́шка 4 ’народная назва грыба пеўнік стракаты’ (Жыв. сл.). Гл. кот 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́драсць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці. «Звязда». [Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба. Дуброўскі.

2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу. Прануза.

3. Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў. Кулакоўскі.

•••

Зуб мудрасці гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клю́чка 1 ’кій, палка з загнутым канцом, матыка’ (Федар., Жыв. сл., Сл. паўн.-зах., Выг.). Гл. клюка 1.

Клю́чка 2 ’вочап’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Сцяшк., Сцяц.). Да ключка 1 (гл.).

Клю́чка 3 ’крук, за які чапляюць пастронкі да плуга’ (Жыв. сл., Тарнацкі, Studia). Гл. ключка 2.

Клю́чка 4 ’дужка, якую прымацоўваюць да столі і вешаюць на ёй калыску’ (Булг.). Гл. ключка 2.

Клю́чка 5 ’кассё, касільна’ (Тарнацкі, Studia). Гл. ключках.

Клю́чка 6 ’драўляныя крукі ў ткацкім стане, пры дапамозе якіх прымацоўваюцца ніты’. Гл. ключказ.

Клю́чка 7 ’прылада для віцця вяровак’ (З нар. сл.). Гл. ключка 6.

Клю́чка 8 ’прылада, якой размешвалі страву’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключках.

Клю́чка 9 ’пожаг’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.

Ключка 10 ’бусак’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напа́рстак (Нас., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’напарстак’, ’металічны абручык, з дапамогай якога каса прымацавана да касільна’ (слуц., Нар. словатв., Сцяц., Янк. 2), неперсток ’тс’ і ’пярсцёнак’ (ТС), неперстак ’металічнае колца, якім прымацавана каса да касся’ (навагр., свісл., кап., Шатал., Ян.), напэрсток ’тс’ (драг., Нар. словатв., пруж., Выг.), ’сякерка для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл.), сюды таксама наперснік ’напарстак’ (ТС), ’пярсцёнак’ (Ян.), наперснык ’пярсцёнак’, ’напарстак’ (Мат. Гом.). Формы з а ў беларускай мове успрымаюцца як запазычанні з польск. naparstek (параўн. заўвагу Насовіча: «употребляется шляхтою»); што датычыць іншых форм, то яны могуць быць працягам даўніх утварэнняў ад *pьrstъ ’палец’, у тым ліку вытворнага *napьrstъkъ, параўн. рус. напёрсток, укр. наперсток, чэш., славац. naprstek серб.-харв. напрстак, балг. напръстек, дыял. радоп. напарстек, макед. напрсток, першапачаткова, відаць, ’пярсцёнак’ або іншае ўпрыгожанне, якое надзявалася на палец. Значэнне ’рэхва, колца ў касе’ — вынік пераносу. Формы на ‑нік, вядомыя і іншым славянскім мовам (рус. наперстник, в.-луж. naporstnik, славен. naprstnik, балг. напръстник), пазнейшыя па ўтварэнню (Брукнер, 354; Махэк₂, 486–487; Шустар-Шэўц, 13, 988).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)