у стараж.-індыйскай міфалогіі бог неба і воднай стыхіі, захавальнік ісціны і справядлівасці, разам з Індрай найвялікшы з багоў ведыйскага пантэона. Варуну падуладныя неба і зямля, яго адзенне — ноч і дзень, яго вока — сонца, сам ён тысячавокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэпазіта́рый, ‑я, м.
У міжнародным праве — дзяржава або міжнародная арганізацыя — захавальнік аўтэнтычнага тэксту міжнароднага многабаковага дагавора, здадзенага ў яго архівы па згодзе ўдзельнікаў дагавора.
[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная на захаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
konserwator
м.
1. рэстаўратар;
2.захавальнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
храни́тель
1.захава́льнік, -ка м.;
2.(должностное лицо) хава́льнік, -ка м.;
храни́тель печа́ти хава́льнік пяча́ткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ска́рбнік ‘захавальнік або распарадчык скарбу, казны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ‘прызначаная асоба для збору і захавання фінансавых сродкаў’ (Ласт.), ‘кладаўшчык’ (Барад.). З польск.skarbnik < skarb ‘скарб’; гл. Кюнэ, Poln., 96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kustosz
м.захавальнік фондаў (музея, бібліятэкі і г.д.), кусташ
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
французскі мастак; прадстаўнік класіцызму. Чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1767), ганаровы вольны супольнік Пецярбургскай АМ (з 1802). Вучыўся ў М.Слодца і Ш.Ж.Натуара. Зазнаў уплыў Дж.Б.Піранезі. Працаваў у Парыжы. У 1754—65 жыў у Італіі. З 1784 захавальнік Луўра. Майстар «арх. пейзажа». Пісаў пераважна ант. руіны, паркавыя віды; часам у кантраст з грандыёзнай архітэктурай уводзіў жанравыя сцэнкі, што прыўносіла ў пейзаж элементы ракако. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай свабодай, тонкасцю светапаветранай перспектывы, лёгкасцю і мяккасцю колеравых нюансаў: «Інтэр’ер храма Дыяны ў Німе», «Храм Юпітэра ў Рыме», «Гавань Рыпета ў Рыме» (1767), «Павільён з каскадам», «Піраміда Цэстыя» (абодва 1760-я г.), «Пейзаж з абеліскам» (1775), «Руіны» (1779), «Разбуральнікі гнёздаў», «Уцёкі» (абодва каля 1780), «Тэраса ў Марлі» (каля 1783) і інш. У 1775 прымаў удзел у рэканструкцыі Версальскага парку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лорд-ка́нцлер
(англ. Lord Chancellor)
адна з высокіх службовых асоб у Англіі — член урада і старшыня палаты лордаў, які выконвае функцыі міністра юстыцыі, кіраўніка Вярхоўнага суда; захавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)