у стараж.-індыйскай міфалогіі прабацька сланоў. Паводле міфа, Айравата і яшчэ 7 сланоў (дыгаджы), з’явіўшыся на свет з шалупіння яйка Брахмы, сталі захавальнікамі 8 напрамкаў (краін) свету. Айравата — захавальнік усходу, лічыцца баявым сланом Індры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРУ́НА,
у стараж.-індыйскай міфалогіі бог неба і воднай стыхіі, захавальнік ісціны і справядлівасці, разам з Індрай найвялікшы з багоў ведыйскага пантэона. Варуну падуладныя неба і зямля, яго адзенне — ноч і дзень, яго вока — сонца, сам ён тысячавокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТРА́П (грэч. satrapēs ад стараж.-перс. хшатрапаван — захавальнік вобласці),
намеснік сатрапіі, галава яе адміністрацыі. Меў вял. самастойнасць у справах кіравання сатрапіяй, камандаваў яе войскам, збіраў падаткі, чаканіў сярэбраныя і залатыя манеты. У пераносным сэнсе С. — жорсткі начальнік любой адм.-тэр. адзінкі, самадур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХНУМ,
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог урадлівасці і абарончай вайны, падавец вады і захавальнік вытокаў р. Ніл. У грэка-рым. перыяд (з канца 4 ст. да н.э.) бог-дэміург, які на ганчарным крузе стварыў з гліны ўвесь свет. Старажытныя выявы паказвалі яго ў выглядзе барана з закругленымі гарызантальнымі рагамі, пазней — чалавека з галавой барана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Wren) Крыстафер (20.10.1632, Іст-Нойл, Вялікабрытанія — 25.2.1723),
англійскі вучоны і архітэктар; буйны прадстаўнік англ. класіцызму. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (паміж 1649—53). З 1657 праф. астраноміі ў Лондане, з 1661 — у Оксфардзе. У 1668—1718 гал.захавальнік каралеўскіх будынкаў. У 1681—83 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Арх. творам Р. ўласцівы свабоднае выкарыстанне ордэрных элементаў і кампазіцыйная разнастайнасць, стройнасць прапорцый і парадная манументальнасць, вытанчанасць дэталей: 52 прыходскія цэрквы ў раёне Сіці (у т. л. Сент-Мэры-ле-Боу, 1670—80), сабор св. Паўла (1675—1710), Грынвіцкі шпіталь (1696—1716, у сааўт.) у Лондане, б-ка Трыніты-каледжа ў г. Кембрыдж (1676—84).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАГАНА́Р (Fragonard) Жан Анарэ (5.4.1732, г. Грас, Францыя — 22.8.1806),
французскі мастак. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.Б.С.Шардэна, Ф.Бушэ, К.Ванлоо, у Французскай акадэміі ў Рыме (1756—61). Працаваў у Парыжы, у 1789—94 захавальнікНац. музея (Луўр). Прадаўжаў традыцыі мастацтва ракако. У творчасці дасягнуў асаблівай пачуццёвасці ў перадачы лірычных сцэн паўсядзённага жыцця, інтымных чалавечых пачуццяў, паэзіі прыроды, міфалаг. і рэліг. кампазіцый. Яго манера вылучаецца вытанчанай дэкаратыўнасцю каларыту, лёгкасцю жывапіснай манеры, плаўнымі кампазіцыйнымі рытмамі: «Выйграны пацалунак» (да 1761), «Жрэц Карэз ахвяруе сабой, каб выратаваць Калірою» (1765), «Свята ў Сен-Клу» (1775), «Фантан кахання» (да 1785), «Пацалунак крадком» (канец 1780-х г.). Шматлікім малюнкам і афортам Ф. ўласцівы тонкія святлоценявыя эфекты.
французскі мастак; прадстаўнік класіцызму. Чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1767), ганаровы вольны супольнік Пецярбургскай АМ (з 1802). Вучыўся ў М.Слодца і Ш.Ж.Натуара. Зазнаў уплыў Дж.Б.Піранезі. Працаваў у Парыжы. У 1754—65 жыў у Італіі. З 1784 захавальнік Луўра. Майстар «арх. пейзажа». Пісаў пераважна ант. руіны, паркавыя віды; часам у кантраст з грандыёзнай архітэктурай уводзіў жанравыя сцэнкі, што прыўносіла ў пейзаж элементы ракако. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай свабодай, тонкасцю светапаветранай перспектывы, лёгкасцю і мяккасцю колеравых нюансаў: «Інтэр’ер храма Дыяны ў Німе», «Храм Юпітэра ў Рыме», «Гавань Рыпета ў Рыме» (1767), «Павільён з каскадам», «Піраміда Цэстыя» (абодва 1760-я г.), «Пейзаж з абеліскам» (1775), «Руіны» (1779), «Разбуральнікі гнёздаў», «Уцёкі» (абодва каля 1780), «Тэраса ў Марлі» (каля 1783) і інш. У 1775 прымаў удзел у рэканструкцыі Версальскага парку.