Семпітэ́рня, сэмпітэрнязадніца (з жаргону вучняў)’ (Нас.). Рус. дыял. з семінарысцкага жаргону семпите́рня ‘тс’. Паводле Абрэмбскага (LP, 4, 180), з польск. sempiterna < лац. sempiternus ‘заўсёдны’. Семантыка тлумачыцца тым, што гэта частка цела заўсёды адказвае за правіннасці; так ужо Насовіч — Нас., 577; Зяленін, РФВ, 54, 116; Фасмер, 3, 599.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́дас ’месца жыхарства, сяліба, котлішча’ (ТСБМ), сэ́дэс ’сядзіба’ (стол., Нар. сл.; Лекс. Бел. Палесся), седас ’паселішча, селішча’ (староб., А. Кулакоўскі), сэ́дасік (сэ́дэсикъ) ’донца ў чарцы’ (Нас.), ст.-бел. седесъ ’сядзіба, цэнтр, кватэра’ (Гарб.). Параўн. польск. sedes ’сядзіба, селішча, кватэра’, ’сядзенне ў туалеце’, ’задніца’. Запазычана з лац. sedes ’сядзенне, крэсла; месца жыхарства, жыллё’ непасрэдна або праз польскае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сра́казадніца, ягадзіцы’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ‘задняя частка тулава ў рака, насякомых’ (брасл., паст., драг., Сл. ПЗБ), перан. ‘камель (снапа)’ (віл., навагр., баран., Сл. ПЗБ), ‘ніжняя частка ступы’ (драг., Сл. ПЗБ), сра́чка перан. ‘частка бульбіны, якая не мае зародкаў парасткаў’ (шальч., Сл. ПЗБ), таксама сра́ка, сра́чка ‘пятка яйца’ (ЛА, 1). Укр., рус. сра́казадніца, ягадзіцы’, польск. sraka ‘тс’. Дэрыват ад прасл. *sьrati ‘cacare’, параўн. сраць, укр. сра́ти, рус. срать, польск. srać, в.-луж. srać, н.-луж. sraś, чэш. sráti, славац. srať, серб.-харв. сра̏ти, славен. sráti, балг. сера́, макед. сере. Прасл. *sьrati, *serǫ звязана чаргаваннем галосных з сур (гл.), рус. сор ‘смецце’. Роднасныя: лат. sãrņi ‘адкіды, бруд’, ст.-інд. śárdhate ‘псаваць паветра’, авест. sairya‑ ‘гной, памёт’, фрыз. skern ‘экскрэменты’ (Покарны, 947–948). Параўнанне з ст.-інд. sárati ‘цячэ’, sarás ‘рэдкі’, лац. serum ‘сыроватка’ (Младэнаў, 578; Махэк₂, 571) Фасмер (3, 740) лічыць менш верагодным. Усё да і.-е. кораня *sk̑er‑ ‘спаражняцца’; гл. Шустар-Шэўц, 1347–1348; Глухак, 573; Скок, 3, 315; Бязлай, 3, 303; ЕСУМ, 5, 396–397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядзі́ба ’жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам’, ’прысядзібны ўчастак’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 4; Сцяшк., Яшк.), ’агародная зямля’ (Бяльк.), сядзі́ба, сядзі́ма ’двор з агародам; месца жыхарства’ (Сл. ПЗБ), сыды́ба ’тс’ (Клім.), седзі́ба ’тс’ (ТС), ’задніца’ (Сержп. Грам.). Польск. siedziba ’тс’. Дэрываты ад прасл. *sěděti ’сядзець’ (Борысь, 545–546) з суф. ‑(i)ba‑, магчыма, па ўзору садзіба (гл.), дзе ‑i‑ ў суфіксе заканамернае, або сяліба (гл.), параўн. выбіраючы место для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое мейсцо, дзе ўжэ была сядзіба (Сержп. Прымхі, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́я — указальны займ. ж. р. ад той (Нас., Ласт., Вруб.), ст.-бел. таꙗ, таѧ ’тс’ (XVI ст., Карскі 2-3, 194; Альтбаўэр), сюды ж эўфемізм та́язадніца’ (Пятк. 2), ’рэч ці асоба, якой тут няма’ (Варл.), та́я ха́та ’святліца’ (пруж., Нар. скарбы), та́я сла́ва ’толькі знак’ (драг., З нар. сл.), та́ято (та́јато) ’вось тая’ (Вруб.). Параўн. укр., рус. дыял. та́я, стараж.-рус. таꙗ, макед. таа. Узыходзіць як форма ж. р. да *tъ‑jь (гл. той, то), неўскладненая форма та сустракаецца ў гаворках: і та гаворыць і та (ТС), паводле Карскага (2–3, 194), пад рускім ці польскім уплывам, аднак, магчыма і другаснае сцяжэнне з пропускам ‑j‑, параўн. таа (бых., Рам. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасагу́зка ‘белая сітаўка, пліска, Motacilla alba’ (навагр., Сл. ПЗБ), трасагу́ска, трясогу́ска ‘тс’ (кобр., лях., ЛА, 1), трасогу́зка (лун., стол., Ніканчук, Матеріали), скаж. трасогу́бка (жыт., петрык., там жа). Птушка названа паводле рэзкага пагойдвання яе хваста. Да трэ́сці (гл.) і гузка, тут ‘зад, задняя частка цела’, што да гуз1 (прасл. *gǫzъ/*guzъ), гл. Фасмер, 4, 113. Аналагічна ўтвораны славац. trasorítka (< ríťзадніца’), чэш. třasořitka (< řiť ‘тс’), укр. тряси́дупа (запазычана з польск., ЕСУМ, 5, 664). Назва рэдкая ў народнай мове, хутчэй за ўсё, пад уплывам рускай мовы, параўн. іншыя народныя назвы плі́ска, сі́таўка, трасу́шка (гарад., Сл. ПЗБ), стрыгу́ска (в-дзв., ЛА, 1; відаць, ад стрыгнуцъ ‘торгнуць’, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

litera

liter|a

ж.

1. літара;

wielka (duża) ~a — вялікая літара;

mała ~a — малая літара;

~y drukowane — друкаваныя літары;

~ami — пропіссю;

pisać od wielkiej (dużej) ~y — пісаць з вялікай літары;

2. ~y мн. ініцыялы;

zgodnie z ~ą prawa перан. адпаведна з законам; згодна з літарай закона;

co do ~y (wykonać co) — літара ў літару (зрабіць што);

cztery ~y перан. эўф. зад, задніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тыл ‘ задняя частка, процілеглая пярэдняй; задні бок чаго-небудзь’ (ТСБМ, Яруш.; шчуч., ашм., Сл. ПЗБ), ‘зад, задняя частка (тушы)’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘ніжняя частка тулава чалавека, клубы’ (трак., Сл. ПЗБ), ‘знешняя паверхня рукі, процілеглая далоні’, ‘тэрыторыя ззаду лініі фронта’ (ТСБМ), ‘задні двор’ (навагр., Дзмітр.), ‘сцяна ў хаце насупраць варотаў’ (ТС), ст.-бел. тылъ ‘задняя частка, старана чаго-небудзь, процілеглая пярэдняй; тэрыторыя ззаду вайсковага падраздзялення, асобы’ (ГСБМ): подали тылъ ‘набеглі, адступілі’ (XVII ст., Карскі 2-3, 393). Параўн. укр. тил(ь), тило́ ‘хрыбетнік, спіна’, ‘задняя частка чаго-небудзь’, ‘тыльная частка нажа, нажніц’, ‘заднік абутку’; рус. тыл ‘зад, задняя частка чаго-небудзь’, ‘спіна’, ‘адварот, спод, левы бок’; стараж.-рус. тылъ ‘задняя часткі шыі, патыліца’, польск. tył ‘бок, процілеглы пераду, фронту’, ‘цела чалавека ззаду ніжэй спіны’, ‘частка цела жывёлы, якая знаходзіцца найдалей ад галавы’; палаб. tål ‘патыліца’; н.-луж. tył, tyło ‘карак’, в.-луж. tył ‘тс’, ‘тупы край нажа’; чэш. týl ‘карак’, ‘прастора за фронтам’, славац. tylo ‘карак, патыліца’, ‘абух’, ‘прастора за фронтам’, славен. tȋl ‘задняя частка шыі’, tȋlnik, zatȋlnik ‘карак’, харв. zàtiljak, pòtiljak, серб. за̀тиљак, по̀тиљак ‘карак’, дыял. тил ‘патыліца’, балг. тил ‘карак, патыліца’, макед. тил ‘задняя частка, карак’, ‘прастора за фронтам’, ‘абух’, дыял. тило ‘карак’: фана га за тило. Прасл. *tylъ, *tylo ‘задняя частка галавы і шыі’ (Борысь, 658; Бязлай, 4, 180) роднаснае літ. tū́las ‘іншы, шмат які’, tūlė̃ ‘(вялікае) мноства’, ст.-прус. tūlan ‘шмат’, вал. twl ‘круглае ўзвышэнне’, нова-в.-ням. бавар. Dollfuß ‘распухлая нага’, цірольск. doll ‘тоўсты’, ст.-грэч. τύλη ‘мазолістая спіна’, ‘падушка’, τύλος ‘мазоль’, ‘гуз’, алб. tul ‘мякіш (хлеба)’, ‘лытка, сцягно’, магчыма, таксама ст.-інд. tū́la‑ ‘пук валасоў’, утвораныя пры дапамозе суф. *‑l‑ ад і.-е. *teu̯ə‑/*tēu‑/*tu‑ ‘ацякаць, распухаць, павялічвацца’ > прасл. *tyti ‘таўсцець, пабухаць’, ‘густа расці’. Паводле Мартынава (Становление, 11), лексікалізаваны дзеепрыметнік на *lъ ад *tyti (як прасл. *ǫz‑l‑ъ ‘вузел’), параўн. харв. лак. til ‘тлусты’ — па паходжанні дзеепрыметнік ад titi ‘таўсцець’ (Борысь, Czak. stud., 110), гл. тыць. Куркіна (Этимология–1982, 23) падае яшчэ адзін апафанічны варыянт асновы *teu̯ə‑*tu̯el‑, параўн. каш.-славін. tvėla ‘тоўстая галіна, доўгі парастак’, аднак Борысь (SEK, 4, 184) выводзіць яго з н.-ням. Twehl ‘галіна’, Twäl ‘развіліна’, с.-ням. twele ‘тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 4, 131; Чарных, 2, 275; Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Голуб-Копечны, 399; Сной, 764; ЕСУМ, 5, 567; Арол, 4, 125; ESJSt, 17, 1002. Гл. таксама тул. Сюды ж вытворныя ты́лак ‘ягадзіцы’ (Адм., Сержп. Прык.; лях., Сл. ПЗБ), ‘заднік абутку’ (гродз., Сл. ПЗБ), тыло́кзадніца, зад’ (Баршч.), тыльё ‘тыльная (тупая) частка нажа, касы’ (Чуд., ТС), тыло́к ‘зад (у асы)’ (ТС); тылавы́, ты́льны ‘задні’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘знешні, які знаходзіцца зверху’ (гродз., Сл. ПЗБ), апошняе, як і тыл, няма падстаў выводзіць з польск. tył, tylny (гл. Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154); тылы́ ‘сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, створаных для забеспячэння войск’ (ТСБМ, з рус. тылы́ ‘тс’), ты́льна сцяна, тылавая ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (баран., слуц., ЛА, 4), тылава́ць ‘адцягваць каня задам назад’, ‘адыходзіць задам’ (Шат.), з тылу ‘ззаду’ (Бяльк.; вільн., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)