нада́рыцца

1. (дастацца) zfallen* vi (s), zutil wrden;

2. (аказацца) sein* vi;

нада́рылася ці́хая ноч die Nacht war slten rhig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́пасці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; заг. выпадзі; зак.

1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза.

2. перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі.

3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. □ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк.

4. безас. Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка.

5. Выдацца. Ураджайны выпаў год.

•••

Выпасці на долю чыю або камудастацца.

З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць.

Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доста́ться сов.

1. даста́цца;

ему́ доста́лся фотоаппара́т яму́ даста́ўся фотаапара́т;

2. (выпасть на долю) вы́пасці; даста́цца;

така́я ему́ доста́лась у́часть така́я яму́ вы́пала до́ля;

3. безл., разг. (о наказании) папа́сці; (о неприятностях) хапі́ць;

ему́ доста́нется за опозда́ние яму́ пападзе́ за спазне́нне;

матро́сам доста́лось во вре́мя што́рма матро́сам хапі́ла ў час што́рму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепа́сть сов.

1. (кому-л.) перапа́сці; (достаться) даста́цца;

2. обл. (похудеть, отощать) перапа́сціся;

ло́шадь перепа́ла конь перапа́ўся;

3. (выпасть — об осадках) перапа́сці, вы́пасці; см. перепада́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спа́дкі мн. л. ‘маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Сержп., Янк., Шат., Нар. сл.; в.-дзв., гродз., круп., докш., пруж., Сл. ПЗБ), ‘рэчы, якія застаюцца пасля ад’езду гаспадароў з дому’ (Сцяшк.). Ст.-бел. спадокъ ‘спадчына’ з ст.-польск. spadek ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78). Форма мн. л. ужо ў беларускай мове. Польск. spadek < spaśćдастацца некаму ў спадчыну пасля памерлага’ < padać (гл. падаць); гл. Борысь, 568. Гл. яшчэ Кюнэ (Poln., 98). Спадкае́мец ‘той, хто атрымлівае спадчыну’ (ТСБМ, Байк. і Некр.) (ад спадкі і мець) — калька польск. spadkobierca ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапа́сці, ‑падзе; пр. перапаў, ‑ла; заг. перападзі; зак.

1. Прыйсціся, дастацца на чыю‑н. долю. Вялікая колькасць пахвал, прызначаная калектыву, перапала аднаму Булаю. Шыцік. [Мешчанчукі] не купляюць і не прадаюць, але памагаюць людзям збываць тавар з надзеяй, што і ім перападзе сякі-такі магарыч. С. Александровіч. // безас. Дастацца, папасці (аб пакаранні каго‑н.). Падышоў і я паглядзець на смельчака і пазнаў у ім таго васпаватага сержанта, які страляў тады на двары і якому перапала ад капітана Гулявіцкага. Сабаленка. Тата не бачыць, які мурзаты Юзік, а то перапала б. Лось.

2. Выпасці, прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.). Неяк у палове верасня перапалі два невялікія дожджыкі і неба зноў анямела. Дуброўскі.

3. Абл. Пахудзець, схуднець. [Алёша] змяніўся з твару — перапаў і зблажэў. Вітка. Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перайсці́, перайду́, пяро́йдзеш, пяро́йдзе; перайшо́ў, -шла́, -ло́; перайдзі; пяро́йдзены; зак.

1. што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на працілеглы бок чаго-н.

П. дарогу.

П. цераз раку.

П. граніцу.

П. межы дазволенага (перан.).

2. Прайсці з аднаго месца на другое.

П. ў другі пакой.

3. Змяніць работу, стан, месца знаходжання.

П. на новую работу.

П. на трэці курс.

4. каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.

Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.

5. у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.

П. ў наступленне.

П. да абмеркавання чарговага пытання.

П. на нелегальнае становішча.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.

Дождж перайшоў у снег.

Сяброўства перайшло ў каханне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).

Няхай лепш маё пяройдзе.

|| незак. перахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. перахо́д, -у, М -дзе, м. П. колькасці ў якасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нада́рыцца, ‑рыцца, зак.

1. безас. з інф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч. Пальчэўскі. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка. // Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель. Гроднеў.

2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце... Савіцкі. І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі. Колас. Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе. Васілёнак.

3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. З цяжкасцю перабіраючыся, валачыся цераз што‑н., упасці на процілеглы бок чаго‑н. Пераваліцца цераз плот. □ Можа за дзесятай спробаю я дацягнуўся да дзіркі ў зашчытку. Пераваліўся на другі бок і чмякнуўся снапом на зямлю. Мыслівец. Сярожа чуе, як гэты нехта знадворку ўхапіўся за падаконнік і пераваліўся ў бакоўку. Паўлаў. // Разм. Нязграбна, з цяжкасцю пераступіць цераз што‑н. Жанчына перавалілася цераз парог. Стала і ні з месца. Задыханая, спацелая, без хусткі. Пташнікаў.

2. Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Мікола нешта прамармытаў і пераваліўся на другі бок. П. Ткачоў.

3. перан. Прыйсціся, дастацца каму‑н. на долю. На плечы старэйшага сына перавалілася значная частка таго цяжару, які нёс у хаце гаспадар. Кулакоўскі.

перавалі́цца 2, ‑валіцца; зак.

Сапсавацца ад празмернага валення (пра сукно, лямец і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́цца, дамся, дасіся, дасца; дадзімся, дасцеся, дадуцца; пр. даўся, ‑лася, ‑лося; заг. дайся; зак.

1. Дазволіць зрабіць з сабой што‑н. Дацца абстрыгчы. □ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў. Лобан.

2. Разм. Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна. Чорны.

3. Разм. Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава. Хведаровіч. // Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка. Брыль.

4. Разм. Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць. Шыцік.

•••

Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.

Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму‑н.

Не дацца ў крыўду каму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)