1. Зрабіцца чыёй‑н. уласнасцю, перайсці ў чыё‑н. распараджэнне. Самі ж яны, хлопцы, дапамаглі выганяць жывёлу, якую пагналі на ўсход, каб не дасталося часам дабро ворагу.Лынькоў.[Ганне] дасталася ў спадчыну ад бацькоў хатка.Дубоўка.// Прыйсціся пры размеркаванні, дзяльбе і пад. Але як гэты надзел дастаўся .. [Раману] па жэрабю, то і не было на каго наракаць.Колас.Дасталіся Захару Іванавічу найбольш запушчаныя ўчасткі зямлі, горшае цягло, горшы інвентар.Кулакоўскі.// Дацца, набыцца пэўным чынам. Набытак дастаўся цяжкай працай. □ Нам свабода дасталася дорага, Адной рукой мы край свой будавалі, Другою ж — адбіваліся ад ворага.Свірка.
2.безас. Перанесці цяжкія выпрабаванні, нацярпецца. Многа разоў гарэла Устронь: і татарын яе паліў, і швед, і француз... Дасталося Устроні і ў вайну з белапалякамі.Лобан.Міколка з бацькам набраліся .. перапуду, але больш за ўсё дасталося дзеду.Лынькоў.// Атрымаць спагнанне, пакаранне, вымову і пад. Дасталося Райскаму і Лабановічу: чаму яны не парвалі пратакол, калі на яго налятаў ураднік?Колас.
•••
Дасталося на арэхікаму — атрымаў наганяй, вымову.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́цца
1. (зрабіцца ўласнасцю) zutéil wérden; zúkommen* vi (s);
2. (пры размеркаванні) zúfallen vi (s);
яму́ даста́ўся гало́ўны вы́йгрыш ihm ist der Háuptgewinn zúgefallen;