паўнагу́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дадатковую паўнату гучання. Паўнагучны голас. □ Грыміць паўнагучны вінтовачны стрэл. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гукаперайма́нне, -я, н.

Імітацыя голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр., ква-ква, ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр., квакаць, кукаваць, мяўкаць).

|| прым. гукаперайма́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэнь-брэ́нь, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гучання шчыпковых музычных інструментаў, а таксама ігры на іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гукаперайма́нне, ‑я, н.

Перадача голасам або тэхнічнымі сродкамі якога‑н. прыроднага або механічнага гучання, напрыклад: ку-ку, мяў-мяў. // Слова, утворанае шляхам пераймання прыроднага гучання абазначанага ім прадмета. Сустракаюцца словы, утвораныя спосабам гукапераймання (гукавая метафара), напрыклад: гудок, свісток, .. стукат, грукат, тупат, гром і да т. п. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манафто́нг, ‑а, м.

У мовазнаўстве — просты галосны гук, які ў працэсе свайго гучання не распадаецца на два элементы.

[Ад грэч. mónos — адзін і phthongos — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэафані́я, ‑і, ж.

Спосаб узнаўлення гуку, які дае магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць суладжанага. [Паўлюк Трус] даводзіў радкі да самага строгага гучання, да поўнае суладжанасці зместу з формай. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

harmony [ˈhɑ:məni] n.

1. зго́да, сула́днасць; мір;

live in harmony жыць у зго́дзе

2. mus. гармо́нія, сугу́чнасць; мілагу́чнасць, зла́джанасць гуча́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аберто́н, ‑у, м.

Дадатковы, больш высокі тон, які суправаджае асноўны і надае яму асобае адценне; прыгук. Тоны і абертоны гучання.

[Ням. Oberton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́тнасць, ‑і, ж.

1. Ступень выразнасці гучання. Добрая чутнасць. Мяжа чутнасці.

2. Магчымасць чуць, слухаць каго‑, што‑н. Чутнасць выбухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)