Латрава́ць ’лайдакаваць, гультайнічаць’ (Нас.). Да лотр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трынькаць (тры́нькаты) ‘гультайнічаць’ (стол., Бел. дыял. 1). Гл. трынкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bumelować

незак. разм. прагульваць; лодарнічаць, гультайнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ідыёма, ‑ы, ж.

Выраз, словазлучэнне, уласцівае толькі адной мове, якое не паддаецца даслоўнаму перакладу на другую мову з-за неадпаведнасці яго значэння значэнням састаўных элементаў, напрыклад, лынды біць — гультайнічаць, нічога не рабіць; даць лататы — уцячы.

[Грэч. iniōma — своеасаблівы выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bärenhaut f -, -häute мядзве́джая шку́ра;

auf der ~ líegen* ло́дарнічаць, гульта́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obijać się

незак.

1. даходзіць (пра чуткі);

2. разм. гультайнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gámmeln vi разм.

1) гульта́йнічаць, бадзя́цца

2) быць су́мным, марко́тным, ну́дзіцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ту́лікі: ту́лікі церці ‘гультайнічаць, біць бібікі’ (пух., Жыв. сл.). Магчыма, да папярэдняга слова — ‘рабіць простыя рэчы, займацца несур’ёзнымі справамі’, генетычна звязана з туляцца ‘хадзіць без работы, ацірацца’, аналагічна да тачыць лясы ‘марна траціць час у размовах’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

glúcken vi

1) куда́хтаць, квахта́ць

2) бу́лькаць

3) разм. сядзе́ць без спра́вы, гульта́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)