гульта́йнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гульта́йнічаю гульта́йнічаем
2-я ас. гульта́йнічаеш гульта́йнічаеце
3-я ас. гульта́йнічае гульта́йнічаюць
Прошлы час
м. гульта́йнічаў гульта́йнічалі
ж. гульта́йнічала
н. гульта́йнічала
Загадны лад
2-я ас. гульта́йнічай гульта́йнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гульта́йнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гульта́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і гультаяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Рабіць што-н. павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лайда́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Гультайнічаць, бяздзейнічаць, ухіляцца ад работы, ад абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лени́ться несов. ленава́цца, гультаява́ць, гульта́йнічаць, ло́дарнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лоботря́сничать несов., прост. ло́дарнічаць, гульта́йнічаць, гультаява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́дарнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. неадабр. Ухіляцца ад працы; гультайнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́дырничать несов., разг., неодобр. ло́дарнічаць, гульта́йнічаць, гультаява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

herúmlungern vi туля́цца, гульта́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАМІНА́ЦЫЯ (ад лац. nominatio найменне),

утварэнне моўных адзінак, якія рэпрэзентуюць у семантыцы мовы і свядомасці чалавека класы прадметаў, уласцівасцей, дзеянняў, адносін, што маюць месца ў рэчаіснасці; складаны працэс узаемадзеяння мыслення, мовы і рэчаіснасці, у якім адлюстроўваюцца пазнанне свету чалавекам і назапашванне ім інфармацыі ў выглядзе моўных знакаў. Гэтым тэрмінам абазначаюць і вынік працэсу Н. — значымую моўную адзінку. Існуюць Н. першасныя («рука», «белы», «піць») і другасныя («выручыць», «бялюткі», «пітво»). Сярод другасных Н. паводле спосабу называння адрозніваюцца сінтэтычна-словаўтваральныя («рэзаць—рэзчык»), аналітычна-словаспалучальныя («рэзаць» — «той, хто рэжа»), фразеалагічныя («біць бібікі» — гультайнічаць) і метафарычныя («чорная дзірка» — зорка пэўнага фізічнага тыпу). Апошнім часам да Н. адносяць і сказ як найменне (знак) пазамоўнай сітуацыі.

Літ.:

Языковая номинация. [Кн. 1—2]. М., 1977.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 11, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)