выхава́цель, ‑я, м.

Тое, што і выхавальнік. Як толькі арганізавалі дзетдом, Фёдар Рыгоравіч пайшоў працаваць выхавацелем. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mentor

м. ментар, выхавальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Erzeher

m -s, - выхава́цель, выхава́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гувернёр, ‑а, м.

Выхавальнік у буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземец, якога наймалі для выхавання хлопчыкаў і першапачатковага навучання грамаце.

[Фр. gouverneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пясту́н ’спешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́нвыхавальнік; песта’, рус. песту́нвыхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstounвыхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗnвыхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mntor

m -s, -tren наста́ўнік, выхава́льнік, ме́нтар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

масье́, нескл., м.

1. Назва мужчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах, якая звычайна далучаецца да прозвішча; пан.

2. Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — выхавальнік, гувернёр (звычайна пра француза).

[Фр. monsieur — пан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гувернёр

(фр. gouverneur)

выхавальнік дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

educator

[ˈedʒəkeɪtər]

n.

1) выхава́льнік, узгадава́льнік, наста́ўнік -а m., наста́ўніца f.

2) аўтарытэ́т у галіне́ адука́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ме́нтар, ‑а, м.

1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.

2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.

[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)