Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыць ’вылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр.дыял.тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус.тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щиться ’цягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр.витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск.wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш.vytřeštiti ’тс’, славац.vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апу́ліцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую курыцу’ (Янк. II), апуліць ’аслабець’ (Гайдукевіч, Працы IM, 6, 58). Балг., мак.опули ’вытрашчыць (вочы)’, опулено ’пільна’ (глядзець), чэш.pouliti, славац.púliť, ’вытрашчаць (вочы)’, укр.випулити ’вытрашчыць’. Параўн. бел.пуля́ты такі, што мае вялікія вытрашчаныя вочы’ (Янк. Мат., 79). Праслав.*puliti, відаць, азначала ’высоўвацца, выпірацца, вытрашчацца’ і звязана з і.-е. коранем *pu‑, *pou‑, *peu‑, *phu‑ ’набухаць, надувацца, уздувацца’ (Покарны, 847), які быў пашыраны дэтэрмінатывам Бернекер, 1, 100; Махэк₂, 62, 76, 341; Фасмер, 1, 240; Супрун, Веснік БДУ, 1974, 2, 20–25.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ánguckenvtразм. глядзе́ць, вы́трашчыць во́чы (на каго-н., на што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус.таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш.třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял.treščit ‘стукаць’, ст.-чэш.treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац.trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен.treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.