Праполіс ’пчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус. пропо́лис, якое з грэч. πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр. пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзен ’жардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл. *ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзіна ’прыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв. су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв. sùžnjica ’раб, рабыня; палонны’, славен. súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženj ’раб, нявольнік’, sužnja ’рабыня, нявольніца’, ц.-слав. сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл. *sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. науз ’частка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ты1 ‘ячэйкі з воску, вуза’ (ТСБМ), саты́ ‘тс’ (в.-дзв., (Сл. ПЗБ), со́ты, со́тая, со́тые ‘тс’ (Анох.). Укр. со́ти, рус. сот, со́ты, рус.-ц.-слав. сътъ, серб.-харв. са̑т, са̑ће, славен. sȃt, балг. сът, макед. сот. Прасл. *sъtъ. Этымалогія няпэўная. Параўноўвалі з ст.-інд. sátas ‘сасуд’. Махэк (LF, 55, 156) зыходнай формай лічыў *sъpto‑, якое звязана чаргаваннем галосных з све́пет (гл.). Бязлай (3, 219), аспрэчваючы версію Махэка аб непасрэднай сувязі *sъtъ і *svepetъ, схіляецца да думкі Мікалы (Ursl. Gr., 3, 25) аб паходжанні слова з і.-е. *sup‑to > прасл. *sъ(p)tъ, звязанага з прасл. *suti, *sypati (гл. сыпаць) ‘трэсці’, літ. sùpti, supù ‘калыхаць; акружаць’, з якімі роднаснае ц.-слав. свепити се ‘калыхацца’. Сумніўная версія Машынскага (Pierw., 216), які набліжаў *sъtъ да *sojǫ, *sojiti ‘калоць’. Трубачоў (у Фасмер, 3, 728) следам за Рабінскім (РФВ, 62, 239) найбольш верагодным лічыць сувязь з сыта́ (гл.). Гл. таксама Глухак, 537.

Со́ты2 — парадкавы лічэбнік да сто (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́тны ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Укр. со́тий, рус. со́тый, польск. setny, в.-луж. stoty, чэш., славац. stý, серб.-харв. сто̑т, славен. stọ̑ti, stọ̑tni, балг. сто́тни, макед. стоти, ст.-слав. сътьнъ. З *sъtь, *sъtьnъ; далей гл. сто; Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)