РЭ́ЧЫЦКАЯ КЕРА́МІКА,

традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з г. Рэчыца Гомельскай вобл. Промысел вядомы з даўніх часоў (выраблялі чорназадымлены і паліваны посуд). У 1930-я г. на базе саматужных ганчарных промыслаў створаны прамкамбінат, які вырабляў сталовы і гасп. посуд шырокага асартыменту (гаршкі, збаны, макотры, слаі, міскі, гладышы, глякі, вазы, талеркі, спарышы-дваякі, -траякі і інш.), дэкар. пластыку, цацкі. Посуд вызначаўся простымі формамі, чырвоным колерам, рознымі памерамі («варэйка» — 10 л, «стаўбун» — 8 л, «абеднік» — 3—4 л, «падабеднік» — да 2 л, «малочнік» — 0,5 л і інш.). Некат. вырабы арнаментавалі выцісканнем, малюнкам у выглядзе гронак вінаграду. З 1979 Рэчыцкі з-д маст. керамікі, з 2001 з-д «Рэчыцкая кераміка» выпускае гасп. посуд з ангобнай размалёўкай, арх. дэкар. тэракотавыя вырабы. Сярод майстроў А.​Варэнік, Н.​Грамыка, Р.​Быліна.

В.​Угрыновіч.

Рэчыцкая кераміка. Бытавы ганчарны посуд. 1980.

т. 14, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пелюшо́к 1 ’варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.

Пелюшо́к 2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачка ’варэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (а — а > а — е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

małdrzyk

м. уст. варэнік; ватрушка; сырнік;

złożyć ręce w małdrzyk buzię w ciup — трымацца манерна, цырымонна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трапяту́ха ‘варэнік з бульбы, начынены мясам’ (ганц., Сл. Брэс.), трапяту́хі, трапятушкі ‘печыва з цёртай бульбы’ (ганц., Сл. ПЗБ). Відаць, ад назвы жаўранка (гл. наступнае слова), параўн. жаваранак 2 ‘булачка, якая выпякаецца на 9 (22) сакавіка’ (Нас.) аналагічна да галубцы, галёпа (рытуальнае печыва на Саракі ў выглядзе буслінай лапкі) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нік 1 ’конік, насякомае, якое скача і стракоча крыламі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Яруш., Сержп. Пр.), ’страказа’ (ТС), ’цвыркун’ (Ян., Сцяшк.). Гл. конь.

Ко́нік 2 ’вільчык’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конь 1.

Ко́нік 3 ’варэнік’ (Мат. Гом., Ян.). Гл. комікі і ком 2. Тады конік < *комік.

Ко́нік 4 ’чарка’ (Ян.). Параўн. конаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпе́нік 1, драг. лыпэ́нык ’шышка, сухі выраст па краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Рус. цвяр. лепенёк ’лісток расліны’, валаг., пск., арханг. ле́пе́нь ’акравак, абрэзак, кавалачак тканіны’, пск. ляпе́нье ’акраўкі’, ле́пест, ле́пестень ’тс’, ’ліст расліны’. Генетычна роднаснае да лапатуха 1, лапік. Стары балтызм. Параўн. літ. lãpas ’ліст’, лат. lapa ’тс’ (гл. Фасмер, 2, 483).

Ляпе́нік 2 ’варэнік з начынкай’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верані́на ’вінегрэт’ (Бяльк.); ’лямешка’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. верени́на ’каша з мукі’. Падрабязна аб паходжанні слова гл. Трубачоў, Slavia, 29, 19. Слова можна вывесці і ад дзеяслова тыпу рус. дыял. верени́ть ’спешна што-небудзь рабіць’ (параўн. «верени́на — это муки насыпают, ды в кипяток» — СРНГ). Але не выключаецца, што верабі́на, верени́на < варенина. Параўн. рус. дыял. варе́нина ’варанае пойла для жывёлы’, варе́нина ’варанае мяса’. Адносна фанетыкі параўн. бел. дыял. верэ́нік (< варэ́нік).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́роўка ’вяроўка’ (КЭС). Форма слова (у параўнанні з вяро́ўка, гл.) не вельмі ясная. Акрамя зыходнага *vьrvь у слав. мовах былі словы і з іншым вакалізмам (параўн. рус. воро́ви́на ’вяроўка’, воровьё ’вяровачныя вырабы’; гл. Фасмер, 1, 275; асабліва Трубачоў, Дополн., 275), палес. воро́вка (Лысенка, ССП). Тэарэтычна мяркуючы, варо́ўка можа адлюстроўваць гэты другі вакалізм. Але можна таксама дапусціць, што варо́ўка — гэта гіперкарэктная форма (замест вяро́ўка) — якраз адваротнае таму, што назіраецца ў слове варэ́нік, якое ў дыялектах мае форму вярэ́нік. Параўн. яшчэ і рус. дыял. (вяц.) варо́вка ’вяроўка’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)