*Ляпе́нік 1, драг. лыпэ́нык ’шышка, сухі выраст па краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Рус. цвяр. лепенёк ’лісток расліны’, валаг., пск., арханг. ле́пе́нь ’акравак, абрэзак, кавалачак тканіны’, пск. ляпе́нье ’акраўкі’, ле́пест, ле́пестень ’тс’, ’ліст расліны’. Генетычна роднаснае да лапатуха 1, лапік. Стары балтызм. Параўн. літ. lãpas ’ліст’, лат. lapa ’тс’ (гл. Фасмер, 2, 483).
Ляпе́нік 2 ’варэнік з начынкай’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)