варэ́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. варэ́нік варэ́нікі
Р. варэ́ніка варэ́нікаў
Д. варэ́ніку варэ́нікам
В. варэ́нік варэ́нікі
Т. варэ́нікам варэ́нікамі
М. варэ́ніку варэ́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

варэ́нік м., кул. варе́ник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Варэ́нікварэнік’ (Янк. Мат., БРС, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ), таксама вярэ́нек, варэ́ннік (Гарэц., Юрч.). Рус. варе́ник, укр. варе́ник. Утварэнне ад *varenъ ’вараны’ суфіксам *‑ikъ. Усё да вары́ць (гл.). Форма вярэ́нік, відаць, гіперкарэктная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варэ́нікі, -аў, адз. варэ́нік, -а, м.

Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом.

В. з вішнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варе́ник кул. варэ́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варэ́нікі, ‑аў; адз. варэнік, ‑а, м.

Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом і пад. Варэнікі з вішнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́ранік ’піражок вараны з начынкай’ (Вешт. дыс.). Да варэ́нік, збліжанага з вараны < варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галду́нварэнік з мясам або грыбамі’ (Шат.). Шатэрнік (там жа) выводзіць гэта слова з польск. kołdun, kołduny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелюшо́к1варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.

Пелюшо́к2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачкаварэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (а — а > а — е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)