Ко́зка1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.

Ко́зка2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.

Ко́зка3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑тьБулахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́цень ‘голуб-вяхір, Palumbus torquatus’ (Мядзв.). Параўн. укр. три́путень, три́потень, а таксама при́путень ‘голуб Columba palumbus L.’, рус. припутень ‘тс’. Ад пры ‘каля’ і пуць ‘шлях, дарога’ — гэта птушка часта водзіцца ля дарог, назва ўтворана аналагічна да ўкр. поруче́йник, побере́жниця, підʼя́лівчак, подборозня́ і інш. (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апя́ць ’зноў’ (гродз., Афанасьеў, № 134). Рус. опять, укр. опʼять, чэш. opět, славац. opäť ’зноў’, серб.-харв. о̀пет ’назад’. Ст.-рус. опять зноў’, ст.-бел. опять (Гіст. мовы, 55, 127). Агульнаславянскае слова, утворанае з прэфіксальным o(b)‑ і коранем pęt‑ у прыметнікавай форме (Фасмер, 3, 147; КЭСРЯ; Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 199; Траўтман, 214).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саракапу́т ’птушка саракуш’ (ТСБМ), саракапы́т ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. сорокопу́д, сорокопу́т, чэш. strakopoud, слвц. strakopód. Прасл. *sorkopądъ. Паводле Фасмера, 3, 727 і наст., Махэка₂, 581 ад сарока і пудить ’гнаць’. Параўн. укр. сорокогі́н ’тс’ ад сарока і гнати. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 2, 358; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 114; трубачоў, Серболуж. Сб., 169–170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ньдзік ‘сінічка’ (Янк. 1), сіндзік ‘тс’ (Янк. БП). Гукапераймальнае, ад крыку сінічкі зінь‑зінь або цінь‑цінь, параўн. ці́нькаць, ці́ньканне сіні́ц (ТСБМ). Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113) лічыць, што слав. *sinica — гэта ўвогуле назва птушкі па яе крыку, якая потым падверглася народна-этымалагічнаму асэнсаванню і была збліжана з сіні. Гл. сініца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус. жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус. жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымага́ць (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк., Яруш., КЭС, лаг.; Бір. Дзярж.). Рус. вымога́ть, укр. вимага́ти, польск. wymagać, чэш. vymáhati, славац. vymáhať. Ад вы‑ і ‑магаць, дзе другая частка, відавочна, узята з дзеясловаў тыпу памагаць, якія з’яўляюцца ітэратывамі ад дзеясловаў зак. тр.; параўн. рус. вымочьвымагаць (Шанскі, 1, В, 226). Аб дээтымалагізацыі гэтага дзеяслова гл. Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 194.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)