Бэ́збаш ’вэрхал, гармідар’ (палес., КЭС). Ст.-укр. безбашный, безбаш (з XVII ст., Цімчанка), укр. бе́збеш ’без мэты, без парадку’. Здаецца, запазычанне з тур. мовы (магчыма, калька): да тур. baş ’галава’ (параўн. яшчэ başsizбезгаловы, безначальны, без кіраўніцтва, неабмеркаваны’). Гл. Краўчук, ЛБ, 8, 71–72 (там і прыклады з помнікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурны, неразумны, безразважны, вар'яцкі; дурацкі, дурачыны, прыдуркаваты, бязмозгі, безгаловы, тупагаловы, цвердалобы, недапечаны, ідыёцкі (разм.); тупы, пусты (перан.) □ не ў сваім розуме, не пры сваім розуме

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)