Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hópfenstange
f -, -n
1) тычы́на для хме́лю
2) разм.бамбі́за
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schlot
m -s, -e
1) (фабры́чны) ко́мін
2) разм. хам, бамбі́за
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бардады́м ’бамбіза’ (Гарэц.), ’высокі і нехлямяжы чалавек’ (Др.-Падб.). Рус.дыял.бардады́м ’нехлямяжы або высокі чалавек’, укр.бардади́м ’вялікі па камплекцыі чалавек, высокі чалавек’. У аснове ляжыць дэфармаваная назва манаха-бернардынца (параўн. бел.бардады́н ’манах ордэна св. Бернарда’, Нас.), фігура якога ў народзе выклікала насмешкі і жарты. Параўн. у польск. мове: Bernardyński kark. — Palnał bernardyński (= duży) kieliszek starki. — Zaczął zajadać z bernardyńskim apetytem (Варш. сл., 1, 116). Адсюль ’здаровы, мажны чалавек, бамбіза і г. д.’ Падрабязна гл. Краўчук, ЛБ, 8, 73. У рус. мове бардады́м (бардада́шка, барда́шка) таксама ’картачны кароль чорнай масці’ (аб гэтым Папоў, Лекс., 50; Трубачоў, ЭИРЯ, 3, 42–44; памылкова Праабражэнскі, 1, 17 і Фасмер, 1, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́нда1 ’доўгая стужка’ (Др.-Падб.). Укр.би́нда ’тс’. З ням.Binde ’тс’ (можа, праз польск.binda). Параўн. Брукнер, 27; Шалудзька, Нім., 21 (слова гэта ўжо ў Бярынды, гл. Шалудзька, там жа).
Бі́нда2 ’чалавек, у якога тоўстыя губы; бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34) лічыць гэта слова запазычаннем з літ. мовы (параўн. літ.biñdė ’гультай’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вышиба́лам.
1.уст., прост. выкіда́ла, -лы м.;
2.(верзила) прост.бамбі́за, -зы м. и ж.; грамі́ла, -лы м., здаравя́к, -ка́м., здаравя́ка, -кі м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бі́ндус ’гультай’ (Сцяц., Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34–35) хоча бачыць тут літуанізм (з меншай пэўнасцю аб гэтым Лаўчутэ, там жа, 22). Брукнер (27) дапускае, здаецца, магчымасць сувязі з bindas ’сякера’ (< ням.Bindaxt; так прынамсі Варш. сл., 1, 156). Параўн. бінда́с ’сякера’, дурань’ (Касп.), бі́ндас ’бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў, там жа, лічыць літуанізмам і бел.біндзю́к ’хлапчук гультай і гарэза’ (Нас.). Ці не сюды адносіцца біндзюга́йла ’гультай’ (Нас.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірзія́1 ’чалавек, які гаворыць абы-што’; ’лухта’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са старым суф. ‑ьja (як суддзя < sǫdьji). Да вярзці́ (гл.). Гл. яшчэ вярза́.
Вірзія́2 ’вялікі чалавек’ (Бяльк.). Кантамінаваная назва ад вірзія1 і вядомага ва ўсх.-маг. гаворках рус.верзила ’бамбіза, вялікі чалавек’, этымалогія якога няясная. Аднак, паводле семантыкі, лексему можна супаставіць з гоц.*wrisila, якое магло даць слав.vьrzila, параўн. ст.-н.-франц.wrisil, ст.-сакс.wrisitīk ’гіганцкі, магутны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валтузіць ’тармасіць’ (БРС), валтузіцца ’спрачацца, лаяцца’ (КЭС). Рус.валтажиться ’вазіцца з чым-небудзь, з кім-небудзь’; валтошиться ’павольна рабіць што-небудзь, завіхацца’, ватажаться ’вазіцца’, укр.вовтузитись. Рудніцкі (1, 457) лічыць украінскі дзеяслоў кантамінацыяй укр.возитися і тузатися. Фасмер (1, 270) рус.валтажиться звязвае з франц.avantager ’садзейнічаць, павялічваць долю’. Не выключана, што валтузіць звязана з ватага (гл. версіі ў артыкуле вантажыцца). Несумненна, на форме слова адбілася кантамінацыйнае ўздзеянне іншых дзеясловаў. Варта звярнуць увагу на тое, што валтузіць можа быць утворана ад валтуза, якое дазваляе ставіць пытанне аб балтыйскім уплыве (параўн. бамбіза, лапеза і іншыя назоўнікі з суфіксальным ‑з‑).