наадлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Адлупіць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлу́плены I

1. отлу́пленный;

2. разг. ото́рванный;

1, 2 см. адлупі́ць I

адлу́плены II разг. отколо́ченный, отлу́пленный; см. адлупі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адлупіць, ададраць у многіх месцах, усюды. Паадлупліваць рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ч, ‑а, м.

Абл. Трапкач. [Маці] схапіла са сцяны палатняны хвастач ды за .. [сынам], хацела адлупіць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drchwichsen vt разм. адлупі́ць, адлупцава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адбато́жыць

‘учыніць кару, пакараць, адлупіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адбато́жу адбато́жым
2-я ас. адбато́жыш адбато́жыце
3-я ас. адбато́жыць адбато́жаць
Прошлы час
м. адбато́жыў адбато́жылі
ж. адбато́жыла
н. адбато́жыла
Загадны лад
2-я ас. адбато́ж адбато́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час адбато́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адбатэ́жыць

‘учыніць кару, пакараць, адлупіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адбатэ́жу адбатэ́жым
2-я ас. адбатэ́жыш адбатэ́жыце
3-я ас. адбатэ́жыць адбатэ́жаць
Прошлы час
м. адбатэ́жыў адбатэ́жылі
ж. адбатэ́жыла
н. адбатэ́жыла
Загадны лад
2-я ас. адбатэ́ж адбатэ́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час адбатэ́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́лупцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Моцна пабіць, адлупіць. [Мар’я:] — Малыя дзеці жартачкі над ім [дзядзькам] строяць, пужаюць з рагаткі. Аднаго злавіла — вылупцавала. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Разм. Моцна набіць; адлупіць (у 2 знач.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадлу́пліваць сов.

1. (отделяя, снять кожуру, шелуху) отлупи́ть;

2. разг. оторва́ть;

1, 2 см. адлупі́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)