spur1 [spɜ:] n.

1. шпо́ра

2. (to) сты́мул, маты́ў;

put/set spurs to smb. падганя́ць, прыспе́шваць каго́-н.

3. шпо́ра (у пеўня)

4. адго́р’е

5. тупі́к, ве́тка, адгалінава́нне (на чыгунцы)

on the spur of the moment пад уплы́вам хвілі́ны; экспро́мтам, імгне́нна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъkopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfel ’носік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДУБРО́ВЕНСКІ РАЁН,

на ПдУ Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,3 тыс. км². Нас. 24 тыс. чал. (1997), гарадскога 38%. Сярэдняя шчыльн. 20 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г. Дуброўна, р.п. Асінторф, 149 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Баеўскі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Кляноўскі, Малабахаўскі, Маласавінскі, Пірагоўскі, Рэдзькаўскі.

Паверхня раўнінная, хваліста-платопадобная. На Пд частка Смаленскага ўзвышша, на ПнЗ адгор’е Аршанскага ўзвышша, на Пн Лучоская нізіна. Найвышэйшая адзнака 226,4 м (на ПдЗ ад в. Ляхаўка). Пераважаюць вышыні 180—210 м. Карысныя выкапні: торф. гліны, гравій, пясок. Сярэдняя т-ра студз. -8 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 618 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. З ПнУ на ПдЗ раёна перасякае р. Дняпро з прытокамі Мярэя, Расасенка, Дубровенка (Задубровенка), на Пн — Вярхіта, на ПдЗ — вярхоўі Проні і Басі. Па тэр. раёна праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Найб. азёры Казённае і Афанасьеўскае. Дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 91,4% с.-г. угоддзяў. Пад лесам 19% тэр., пераважна на Пн. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя і інш., трапляюцца шыракалістыя, з іх 72% — штучныя насаджэнні. Балоты займаюць каля 5,2 тыс. га, найб. Асінаўскае балота і Шчэрбінскі Мох. Зоны адпачынку Лясная дача і Дняпроўка.

Агульная плошча с.-г. угоддзяў 78 тыс. га, з іх асушана 27 тыс. га. На 1.1.1997 у раёне 13 калгасаў, 7 саўгасаў, міжгасп. прадпрыемства па кормавытворчасці. С.-г. вытв-сць спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і льнаводстве, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы паліўнай, лёгкай, харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст—Масква, транзітныя магістральныя газаправоды. Дуброўна аўтадарогамі звязана з Оршай, Горкамі, Асінторфам. Красным (Расія). У раёне 14 сярэдніх, 9 базавых, 4 пач. і 3 муз. школы, школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 18 дашкольных устаноў, СПТВ, 2 бальніцы, 16 фельч.-ак. пунктаў, 28 дамоў культуры і клубаў, 28 б-к. Помнікі архітэктуры: паркі ў в. Арловічы (19 — пач. 20 ст.) і ў в. Станіславова (19 ст.). Выдаецца газ. «Дняпроўская праўда».

Г.​С.​Смалякоў.

т. 6, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Астро́г, вастро́г. Рус. остро́г ’частакол, умацаваны гарадок, турма’, укр. остріг ’пляцень з крышай’, турма’, польск. ostróg ’частакол, умацаванае месца, замак, ’турма ў царскай Расіі’ (гэта значэнне, відаць, з усходнеславянскіх моў), чэш., славац. ostrohадгор’е, мыс’ (параўн. рус. отрог, рус. дыял. острог ’мыс’), славен. ostròg ’умацаванае месца’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. острогъ ’частакол, умацаванае месца’. Міклашыч (293), Гараеў (243), Мікала (IF, 6, 350), Зубаты (Studie, 1, 2, 171) адносілі да кораня слова сцерагчы, што фанетычна недакладна; Махэк₂ (420) выводзіць з ostožiti (гл. астожжа) з пазнейшай кантамінацыяй з востры. Мейе (Études, 354). Праабражэнскі (1, 666–667), Фасмер (3, 166) (дзе гл. іншую літаратуру) звязваюць з *ostr‑. Суфікс ‑g‑ яшчэ ў вярыга і інш. Па Фасмеру першапачатковае значэнне ’вострае’, адкуль, можна вывесці і ’мыс’, і гару’, і інш. Аднак больш верагодна дапушчэнне Праабражэнскага пра тое, што першапачаткова размова ішла пра плот з вострымі коллямі. Гл. астрога. Тады чэш., славац. і рус. паралелі не трэба атаясамліваць з гэтым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)