He renounced his claim to the money — Ён адмо́віўся ад сваі́х прэтэ́нзіяў на гро́шы
2) вырака́цца, зрака́цца каго́-чаго́; адпіра́цца ад каго́-чаго́
He renounced his wicked son — Ён вы́ракся свайго́ зло́га сы́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sustenance
[ˈsʌstənəns]
n.
1) сро́дкі на пражы́так
He gave money for the sustenance of a poor family — Ён дава́ў гро́шы бе́днай сям’і́ на пражы́так
2) е́жа f., харчы́pl
He has gone for a week without sustenance — Ён пражы́ў ты́дзень бязь е́жы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ледзь
1.прысл. (крыху) kaum; ein wénig, ein bíss¦chen;
ён ледзь ды́хае er átmet kaum;
ледзь не (+ дзеяслоў) fast, beináhe; bald (разм.) (+ conj);
ледзь прыкме́тная ўсме́шка ein kaum mérkliches Lächeln;
ён ледзь не ўпаў er wäre beináhe gefállen;
2.злучн.:
ледзь то́лькі kaum (gleich), nachdém;
ледзь то́лькі я зайшо́ў kaum war ich éingetreten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вун1 ’ён’ (КСТ). Паралельнае да вон ’тс’ з моцнай лабіялізацыяй; параўн. Бузук, Спроба, 56.
Вун2 ’вунь’ (Яруш., Мядзв., Юрч., Яўс.); ’вунь там’ (Касп., КСП); ’там, трохі далей’ (КЭС, лаг.). Паралельнае ўжыванне форм з мяккасцю канцавога зычнага і без мяккасці характэрна для ўказальных займеннікаў і ў іншых мовах; параўн. рус.вон і вонь (СРНГ), польск.han і hań і інш. (гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3–4). Гл. вунь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел.надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2–3, 76), рус.надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адка́сывацца, адкаснуцца ’пазбаўляцца, адчапіцца, адвязацца, адстаць’ (Юрч.) да kasati sę (ст.-слав.касати сѧ, балг.косвам, рус.касаться, укр.касатися ’дакранацца’). Аднак для беларускага моўнага арэала дзеяслоў касацца не характэрны. Таксама не характэрна для гэтага дзеяслова (там, дзе ён сустракаецца) спалучэнне з прэфіксам ад‑. Магчыма, адкаснуцца да адкапснуцца (гл. адкапснуць) са спрашчэннем незаканамернага для славянскіх моў гукаспалучэння ‑пс‑ (‑пс‑ > с) (Міхневіч, вусн. паведамл.). Тады адкасывацца, адкаснуцца трэба разглядаць як балтызмы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апа́д ’яблыкі і іншая садавіна, якая сама апала’, апа́дкі, апа́дак ’тс’, ’дождж, снег і інш.’ Рус.дыял.опад, опадок (аб садавіне); укр.опади, польск.opad (аб метэаралагічнай з’яве). Дзеяслоў *opadati агульнаславянскі, ужываецца ён і ў адносінах да садавіны, але толькі ў беларускай мове замацаваўся аддзеяслоўны назоўнік са значэннем ’апаўшая садавіна’ з суфіксам ‑ак (< *‑ъкъ) ці ўтвораны бязафіксным спосабам (які выкарыстоўваецца ў польскай і ўкраінскай мовах для абазначэння метэаз’явы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус.стаўрап.камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр.закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За‑, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус.дыял.ніжнегар.мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус.мерзить, укр.мерзи́ти ’адчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск.lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел.ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск.rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2–3, 71. Гл. таксама ракама́ту.