САБАЛЕ́ЎСКІ (Анатоль Вікенцьевіч) (н. 27.5.1932, в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. тэатразнавец, крытык, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1974), праф. (1975). Ганаровы д-р навук Ташкенцкага ін-та мастацтваў імя М.Уйгура (1998). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (у 1990—93 заг. аддзела міжнар.культ. працэсаў). З 1961 выкладае ў Бел.АМ (у 1972—90 заг. кафедры, у 1984—89 рэктар), з 1993 у Бел. ун-це культуры (у 1993—2000 заг кафедры), адначасова ў 1992—98 гал. рэдактар час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»), Даследуе пытанні гісторыі тэорыі і сучаснай практыкі бел. тэатра, драматургіі, узаемасувязей бел.тэатр. мастацтва з культурамі інш. народаў, творчасць дзеячаў сцэны. Укладальнік, рэдактар тэкстаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да кн. «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (т. 1—2, 1975; 2-е выд.т. 1—3, 1997—2000), аўтар раздзелаў да кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983); складальнік, рэдактар і аўтар артыкулаў да кн. «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—98), рэдактар і аўтар уступных артыкулаў у кн. «Беларуская драматургія» (кн. 1—4, 1994—97), аўтар раздзела «Беларускі тэатр» у кн. «Савецкае акцёрскае мастацтва, 50—70-я гг.» (1982), аповесці «Жылі-былі хлопцы...» (1961), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
anybody
[ˈenibɑ:di]
pron., n., pl. -bodies
1) хоць хто
а) (у пыта́ньні або́ запярэ́чаньні) не́хта, хто-не́будзь, хто́сьці
Did anybody come? — Ці не́хта прыйшо́ў?
б) ніхто́, нішто́
I haven’t seen anybody — Я ніко́га ня ба́чыў
2) ва́жная асо́ба
is he anybody? — Ці ён не́хта ва́жны?
•
- anybody’s
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
prospect
[ˈprɑ:spekt]1.
n.
1) разьлі́к -у m.; ві́ды на бу́дучыню, пэрспэкты́вы pl.
prospects for the harvest — разьлі́кі на ўраджа́й
2) чака́ньне, спадзява́ньне n.
3) асо́ба, яка́я мо́жа быць пакупніко́м, кандыда́там
4) Geol. разьве́дка f.
2.
v.t.
шука́ць
to prospect for gold — шука́ць зо́лата
•
- in prospect
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
figura
figur|a
ж.
1. фігура;
~a geometryczna — геаметрычная фігура;
2. важная асоба;
3. фігура, постаць, талія;
suknia do ~y — сукенка да таліі;
4. прыдарожны крыж (з фігурай святога);
chodzić do ~y разм. хадзіць без паліто
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сястра́, ‑ы́; мн. сёстры (зліч.2,3,4 сястры́), сясцёр; ж.
1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў. [Ганна Тарасаўна:] — Гадавалася я круглай сіратой — ні бацькоў, ні братоў, ні сясцёр родных.Бядуля.
2. Жанчына, аб’яднаная з кім‑н. агульнымі інтарэсамі, умовамі і пад. Як рэзка адрозніваецца далейшы лёс Кацярыны [з паэмы П. Броўкі «Кацярына»] ад лёсу яе сясцёр з твораў Някрасава або Шаўчэнкі.Бярозкін.//перан. Пра блізкую, духоўна родную жанчыну. Сустрэць у кім-небудзь сястру.//перан. Пра што‑н. блізкае, роднаснае. [Паддубны:] — Ці ж не табе [Сяргею] казалі не раз, што вытрымка — родная сястра адвагі.М. Ткачоў.
3.Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе. Дзяжурная сястра. Хірургічная сястра. □ Бальнічны дзень пачынаўся з абходу сястры. Нячутнымі крокамі ўваходзіла яна ў палату, будзіла хворых, рабіла ўколы, клала на тумбачку медыкаменты.Асіпенка.Вып’ем мы за сваіх генералаў, За ласкавых сясцёр франтавых.Панчанка.
4. Член жаночага рэлігійнага брацтва; манашка.
•••
Дваюрадная сястра — дачка дзядзькі або цёткі.
Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.
Медыцынская сястра — тое, што і сястра (у 3 знач.).
Міласэрная сястра (уст.) — медыцынская сястра.
Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай (вялізнай, інвентаром, часам — харчаваннем і пад.) у лячэбных і дзіцячых установах, сталовых і пад.
Траюрадная сястра — дачка дваюраднага дзядзькі або цёткі.
Ваша сястра — вы і вам падобныя жанчыны; усе вы, жанчыны.
Наша сястра — мы і нам падобныя жанчыны; усе мы жанчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персо́на нон гра́та
(лац. persona non grata = непажаданая асоба)
1) дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён прызначаны;
2) перан. якая не карыстаецца прыхільнасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Persónf -, -en персо́на, асо́ба, чалаве́к;
ich für méine ~ што да мяне́;
in éigener ~ асабі́ста;
j-n von ~ kénnen* ве́даць каго́-н. асабі́ста;
in éigener ~ ула́снай персо́най;
óhne Ánsehen der ~ не гле́дзячы [не зважа́ючы] на асо́бы;
so éine ~!пагардл. ну і фрукт!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
асабі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць пэўнай асобе, якім карыстаецца гэта асоба. Асабістая ўласнасць, бібліятэка, зброя, думка. Асабісты вопыт.// Прызначаны для абслугі якой‑н. асобы. Асабістая ахова. Асабісты прадстаўнік. Асабісты сакратар.// Уласцівы пэўнай асобе. Асабісты недахоп. Асабістыя якасці, перажыванні.
2. Які датычыцца якой‑н. асобы, закранае яе інтарэсы. Асабістая крыўда. Асабістыя правы грамадзян. Асабістая патрэба.// Звязаны з прыватным, сямейным жыццём, з прыватнымі, сямейнымі адносінамі пэўнай асобы. Асабістае шчасце./узнач.наз.асабі́стае, ‑ага, н.Гарманічнае спалучэнне асабістага з грамадскім.// Які накіраваны на пэўную асобу, закранае яе. Асабістая знявага. Асабісты вораг.
3. Які ажыццяўляецца пэўнай асобай, які зыходзіць ад пэўнай асобы. Асабісты прыклад. Асабістая прысутнасць, ініцыятыва, зацікаўленасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шука́льнік, ‑а, м.
1. Чалавек, заняты пошукамі чаго‑н. Нястомным шукальнікам і адкрывальнікам хараства з’яўляецца ў сваіх новых творах У. Дубоўка.Гіст. бел. сав. літ.У шукальнікаў папараць-кветкі І праўды; У мару, Што вечна жыве чаканнем, — Не кіну ніколі — Насмешкі каменем, Бо траплю ў сябе.Арочка.//Асоба, якая займаецца прафесійна адкрыццём, пошукамі радовішчаў, новых раслін і пад. Прайшоў я шмат па сушы і па вадзе, Дапытлівы шукальнік і геолаг.Звонак.Вось так прайшлі шукальнікі алмазаў Удоўж і ўшыр суровую тайгу.Калачынскі.
2.Спец. Прыбор, прыстасаванне, якія служаць для адшуквання якіх‑н. аб’ектаў. Запальваюцца кантрольныя лямпачкі. Недзе ўнутры пацокваюць шагавыя шукальнікі, прыглушана гудуць механізмы.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генера́л-губерна́тар
(ад генерал + губернатар)
1) вышэйшая службовая асоба мясцовай адміністрацыі ў Расіі ў 1703—1917 гг.;
2) кіраўнік каланіяльнай адміністрацыі ў былых калоніях і дамініёнах Вялікабрытаніі, Францыі і іншых каланіяльных дзяржаў;
3) вышэйшы прадстаўнік англійскага караля ў краінах, якія раней былі брытанскімі дамініёнамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)