ХАЦКЕ́ВІЧ Генадзь Аляксеевіч (н. 6.12.1950, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2002). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў да 1995. У 1985—88 у Нац. ін-це планавання і статыстыкі Алжыра. З 1995 у Мінскім Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (дэкан, з 1997 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). З 2002 у Мінскім ін-це кіравання (прарэктар). Навук. працы па метадах эканаметрычнага мадэліравання і прагназіравання сац.-эканам. працэсаў ва ўмовах фарміравання рыначных адносін. Даследуе працэдуры пабудовы індэксаў спажывецкіх цэн. Аўтар шэрагу дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Основы имитационного и статистического моделирования. Мн., 1997 (сааўт.);
Экономическое моделирование и анализ неустойчивых экономических процессов. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙДАРАЎ Васіль Пятровіч (н. 10.10.1935, в. Кішчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фармацыі. Д-р фармацэўт. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Днепрапятроўскі мед.ін-т (1963) і Маскоўскі пед.ін-т (1982). З 1963 у Віцебскім мед. ун-це (у 1973—2000 заг. кафедры). Навук. працы па фармацэўтычным аналізе лек. рэчываў, кінетыцы, тэрмадынаміцы і механізме хім. рэакцый.
Тв.:
Кинетика и механизм реакции в системе теофиллин—хлорамин—тимол (разам з Ю.А.Яршовым. У.А.Паленавым) // Кинетика и катализ. 1991. Т. 32, вып. 5;
Кинетика термического разложения гипохлорита натрия в водных растворах при различной кислотности среды (у сааўт.) // Журнал физ. химии. 2002. Т. 76, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЫРАЎ Віктар Іванавіч (н. 8.6.1939, г. Арэнбург, Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі (1988). Чл. Нью-Йоркскай АН (1990). Скончыў Куйбышаўскі індустр.ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1973—86 і з 1997 заг. кафедры, у 1987—97 рэктар). Навук. працы па мех. і фіз.-тэхн. апрацоўцы, новых тэхналогіях мех. і вакуумнай апрацоўкі матэрыялаў для машынабудавання і абароннай прам-сці.
Тв.:
Обработка наружных поверхностей вращения ротационными резцами. Орел, 1975 (разам з В.Я.Жастковым);
Модификация металлов при низкоэнергетическом воздействии (у сааўт.) // Структурно-морфологические основы модификации материалов методами нетрадиционных технологий. Обнинск, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Павел Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Побалава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-медык у галіне хвароб вуха, горла, носа. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1963). З 1970 у Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арг-цыі працы інвалідаў. З 1975 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1989 у Бел.мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова гал. отарыналарынголаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па праблемах захворванняў вуха, горла, носа (дыягностыка, кансерватыўнае і хірург. лячэнне, экспертыза, прафілактыка, рэабілітацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́ВІЧ Ігар Сяргеевіч (30.6.1917, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 12.6.1985),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання.
Чл.-кар. АН Беларусі (1974), д-ртэхн.н., праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. (1972). Скончыў БПІ (1940), дзе выкладаў з 1945 (з 1951 заг. кафедры). З 1973 дырэктар, з 1978 нам. дырэктара Ін-та праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні надзейных асн. агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў. Стварыў методыкі разліку валоў шасцерняў, падшыпнікаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэорыя пабудовы электронных мадэлей трансп. і цягавых машын на ЭВМ.
Тв.:
Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. Мн., 1977 (у сааўт.);
Трансмиссии автомобилей. Мн., 1979 (разам з І.У.Канонікам, В.А.Вавулам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЎЛО́ЎСКІ Міхаіл Дамінікавіч (н. 29.9.1930, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1959). З 1959 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі, з 1964 у Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі. З 1967 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па праблемах энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій для радыёэлектронікі і прыладабудавання, тэарэт. асновах мікрамініяцюрызацыі радыёэлектронных вырабаў і інш.
Тв.:
Ультразвуковая очистка РЭА и приборов. Мн., 1984 (разам з Я.П.Фастаўцом, В.М.Алефірэнкам);
Ультразвуковая пайка в радио и приборостроении. Мн., 1985 (разам з У.У.Клубовічам, У.Л.Лапіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙКО́ЎСКІ Яўген Уладзіміравіч (н. 27.3.1933, Мінск),
бел.вучоны ў галіне аўтам. кіравання, вынаходнік і педагог. Канд.тэхн.н. (1971). Скончыў БПІ (1961). З 1958 у галіновых НДІ і АН Беларусі. З 1984 у Рэсп. цэнтры тэхн. творчасці вучняў, з 1996 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па праектаванні сістэм аўтам. кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў, праблемах арганізацыі дзіцячай навукова-тэхн. творчасці. Аўтар вынаходстваў у галіне кароткахвалевай радыёсувязі, аўтам. рэгулявання і аматарскага прылада- і тэлескопабудавання (гл.Тэлескоп-цэластат, «Уранія»).
Тв.:
Счетно-решающее устройство для вычисления к.п.д. брутго котлоагрегата // Теплоэнергетика. 1972. Вып. 2;
Наносекундный лазерный спектрофлуориметр с автоматизированной обработкой данных (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1986. Т. 13, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙЛАХЯ́Н Міхаіл Хрыстафоравіч (213.1902, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.11.1991),
армянскі і рас.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1968), Арм.АН (1971). Засл. дз. нав. Арменіі (1967). Скончыў Ерэванскі ун-т (1926). З 1935 у Ін-це фізіялогіі раслін Рас.АН (заг. лабараторыі). У 1941—48 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры, праф. з 1943), адначасова (1941—46) у Армянскім с.-г. ін-це. Навук. працы па фундаментальных праблемах фітабіялогіі. Аўтар гарманальнай тэорыі развіцця раслін (1937). Распрацаваў метады выкарыстання фітагармонаў для рэгуляцыі росту і цвіцення раслін.
Тв.:
Гормональная теория развития растений. М.; Л., 1937;
Основные закономерности онтогенеза высших растений. М., 1958;
Факторы генеративного развития растений. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦКІ Яўген Аляксандравіч (26.7.1932, г. Рамны, Украіна — 1.4.1999),
бел.вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1974), праф. (1989). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у БСГА, з 1957 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1966 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1974 заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні люмінесцэнтных бялкоў у практыцы, аб механізмах фотаразбурэння клетак. Распрацаваў люмінесцэнтныя экспрэс-метады дыягностыкі саматычных захворванняў, метад фотарадыяцыйнай тэрапіі пухлін. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Люминесценция и структурная лабильность белков в растворе и клетке. Мн., 1972;
Структура и функции эритроцитарных мембран. Мн., 1981 (разам з А.В.Вараб’ём);
Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з К.І.Слабажанінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЧЫН Віктар Мікалаевіч (25.1.1930, г. Гомель — 6.6.1994),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1980; чл.-кар. 1974), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў БПІ (1952). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (з 1970 дырэктар). З 1983 рэктар БПА. Навук. працы па заканамернасцях пластычнага дэфармавання металаў, аптымальных тэхнал. рэжымах апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем ударных хваль і інш. Даследаваў працэсы вібрацыйнага шліфавання і метады абразіўнай апрацоўкі ў актыўных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Профилирование алмазных шлифовальных кругов. Мн., 1974 (разам з У.Дз.Дарафеевым);