Куцава́ць1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).

Куцава́ць2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАСМА́ЦТВА (цюрк.),

антысавецкі ўзброены нац.-рэлігійны рух у Сярэдняй Азіі ў 1917—26. Мэта руху — звергнуць сав. ўладу ў сярэднеазіяцкіх рэспубліках і адарваць іх ад Расіі. Арганізоўвалася і ўзначальвалася феадаламі і мусульм. духавенствам, мела падтрымку і цесныя сувязі з белай гвардыяй, уладамі Турцыі, Афганістана, Кітая. Непасрэдныя кіраўнікі басмацтва — арг-цыі «Шура-і-Іслам», «Улема», «Алаш» і інш., якія стварылі ў Туркестане аўтаномны ўрад (гл. Какандская аўтаномія). Першыя басмацкія атрады з’явіліся ў канцы 1917 у Какандзе. Вясной 1918 басмачы распачалі актыўныя дзеянні ў раёне г. Ош. У 1918—20 асн. арэнай басмацтва стала Ферганская даліна. У кастр. 1921 у Бухару прыбыў б. ваен. міністр Турцыі Энвер-паша і стварыў адзіную басмацкую армію (каля 16 тыс. чал.), якая вясной 1922 захапіла значную ч. тэр. Бухарскай народнай савецкай рэспублікі. Моцны ўдар атрадам Энвера быў нанесены ў чэрв. 1922, сам ён загінуў у баі ў жн. 1922, да канца года асн. сілы басмачоў у Харэзме і Фергане былі разбіты Чырв. Арміяй. Даўжэй за ўсіх пратрымаліся атрады Джунаід-хана ў Харэзме (ліквідаваны на пач. 1924) і Ібрагімбека ў Бухары (разгромлены ў 1926).

т. 2, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бай ’багацей’. Рус., укр. бай. Запазычанне з цюрк. моў (bai ’багаты’). Гл. Фасмер, 1, 106. Шанскі (1, Б, 11) лічыць, што крыніцай запазычання была татарская мова. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабура́

(рус. кобура, ад цюрк. kubur = калчан)

1) футляр для пісталета;

2) скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кетме́нь

(цюрк. ketmen)

сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі, якой у Сярэд. Азіі акучваюць пасевы, капаюць і чысцяць арыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баранта́

(цюрк. baranta)

сярэднеазіяцкі звычай самавольнага захопу жывёлы або іншай маёмасці, каб прымусіць уладальніка задаволіць пэўныя прэтэнзіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бары́ш

(цюрк. baryś)

пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі;

2) прыбытак, выгада ад якой-н. гандлёвай здзелкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баска́к

(цюрк. baskak)

прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны ў падначаленых народаў у перыяд татара-мангольскага нашэсця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

басма́ч

(цюрк. basmak = рабіць налёт)

удзельнік узброенага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Сярэд. Азіі ў 1917—1926 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бешбарма́к

(цюрк. besbarmak)

страва з крышанага мяса, звычайна бараніны, з наварам мукі, круп у народаў Сярэд. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)