цю́рк

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цю́рк цю́ркі
Р. цю́рка цю́ркаў
Д. цю́рку цю́ркам
В. цю́рка цю́ркаў
Т. цю́ркам цю́ркамі
М. цю́рку цю́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цюрк м. тюрк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цюрк,

гл. цюркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цю́ркі, -аў, адз. цюрк, -рка, м.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.

|| прым. цю́ркскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тюрк цюрк род. цю́рка м.;

тюрки мн. цю́ркі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цю́ркі, ‑аў; адз. цюрк, ‑а, м.; цюрчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. цюрчанкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАТЫ́Р, бахадур (цюрк.-манг.),

ганаровае званне ў цюркаў і манголаў, якое давалася за воінскія подзвігі. З батыраў фарміравалася феад. знаць. Тэрмін «батыр» з’явіўся не пазней як у 6 ст., шырока распаўсюджаны ў фальклоры і побыце цюрк. Народаў.

т. 2, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АУ́Л

(цюрк.),

пасёлак у народаў Сярэдняй Азіі (казахаў, туркменаў), а таксама горны пасёлак на Каўказе.

т. 2, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРБА́

(цюрк.),

павозка, 2-калёсная высокая ў Сярэдняй Азіі, 4-калёсная доўгая на Каўказе і Пд Украіны.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕК, бег,

бей, бій (цюрк.),

тытул родаплемянной, а потым феад. знаці ў краінах Б. і Сярэдняга Усходу.

т. 2, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)