Біру́лька. Рус. бирю́лька, укр. бирю́лька. У бел. мове біру́лька азначае розныя драўляныя вырабы (напр., ’невялікая палачка, якая ўжывалася замест гузіка’; ’драўляная частка ў плузе’ і г. д.). Слова цёмнага паходжання. Гараеў (17) лічыў, што яно ўтворана ад дзеяслова браць (таксама Шанскі, 1, Б, 123–124). Фасмер (1, 168) сумняваецца. Вельмі цікавую версію аб запазычанні з цюрк. моў вылучыла Мяркулава, Этимология, 1971, 185–190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)