ФРЫД (Fried) Альфрэд Герман (11.11.1864, Вена — 5.5.1921),
аўстрыйскі публіцыст і дзеяч пацыфісцкага руху. З 1891 выдаваў у Берліне пацыфісцкі час. «Die Waffen nieder» («Прэч зброю»). У 1892 адзін з заснавальнікаў Герм.т-ва міру (у 1903 выйшаў з яго з-за разыходжанняў у пытаннях тактыкі захавання міру). З 1894 рэдактар і выдавец час. «Die Friendenswarte» («Варта міру»). Выступаў з пазіцый фундаментальнага пацыфізму, супраць усялякай вайны. З пач. 1-й сусв. вайны эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе выдаў шэраг антываен. памфлетаў. Нобелеўская прэмія міру 1911 (з Т.Асерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЧАТУ́РАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989),
расійскі эканаміст. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). У 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІчыг. транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АНСССР. З 1966 гал.рэдактарчас. «Вопросы экономики». Навук. працы па тэорыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, транспарту, размяшчэння прадукц. сіл.
Тв.: Экономика транспорта. М., 1959; Экономическая эффективность капитальных вложений. М., 1964; Советская экономика на современном этапе. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв.Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л.чл.Нац. сакратарыята яе Нац. савета, рэдактаргаз. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБАЛІ́Н Аляксандр Андрэевіч (н. 15.7.1938, в. Пухавічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. публіцыст, празаік. Засл. дз. культ. Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1970). Працаваў у перыяд. друку, апараце ЦККПБ. У 1978—2003 гал.рэдактарчас. «Беларусь». Друкуецца з 1958. Аўтар кніг публіцыстыкі «Мы жывём у вёсцы» (1974, з С.Барадоўскім), «Уладзімір Кавалёнак» (1983), «Дыялогі пра мараль» (1983). Піша апавяданні. Адзін з аўтараў сцэнарыяў дакумент. тэлевізійных і маст. фільмаў «Твой дом на зямлі» (1973), «Людзі, людзі — высокія зоркі...» (1975), «Хто сёння адсутны» (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЧО́НАК Марыя Сіланцьеўна (н. 11.5.1944, в. Новы Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1965). З 1965 настаўнічала, працавала ў Шчучынскай раённай газеце, з 1978 на Гродзенскай абл. студыі тэлебачання, у выд-ве Ін-та сучасных ведаў, на радыё «Гродна». З 2001 гал.рэдактар альманаха «Нябесны знак». Друкуецца з 1954. У паэт. зб-ках «Белая ластаўка» (1971), «Свята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985) і інш. роздум пра жыццё і каханне, пераемнасць пакаленняў, паэтызацыя прыроды. Некат. вершы Ш. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АВАДЗЕ́НЬ»,
часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—25 на бел. мове раз у 2 тыдні. У 1929 зроблена спроба аднавіць выданне (выйшлі 2 нумары: апошні, 13-ы, у лют. 1933). Рэдактар-выдавец А.Васілеўскі. У «Авадні» пераважаў бытавы гумар. З ростам нац.-вызв. руху закранаў і надзённыя пытанні грамадскага жыцця Зах. Беларусі, адлюстроўваў барацьбу працоўных супраць праяў сац. і нац. прыгнёту. Друкаваў гумарэскі, фельетоны, гумарыстычных і сатыр. замалёўкі Васілеўскага, Г.Леўчыка, У.Паўлюкоўскага, І.Маразовіча (Я.Маланка), В.Гаротнага і інш. З «Авадня» выйшлі заснавальнікі сатыр.час.«Маланка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЧ (Beluħ) Аляксандр (14.8.1879, Бялград — 26.2.1960),
сербскі мовазнавец. Чл. Пецярбургскай АН (1910). Праф. Бялградскага ун-та (1905). З 1937 прэзідэнт Сербскай АН. Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай серб. мовы («Гісторыя сербска-харвацкай мовы», т. 1—2, 1950—51 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку слав. моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асн. лінгвістычныя погляды выклаў у кн. «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59). Заснавальнік (1913) і рэдактарчас. «Іужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЯНТ (Bryant) Уільям Кален (3.11.1794, Камінгтан, штат Масачусетс, ЗША — 12.6.1878),
амерыканскі паэт-рамантык. З 1829 рэдактар нью-йоркскай газеты «Evening Post» («Вячэрняя пошта»). Пейзажная і філас. лірыка (паэма «Танатопсіс», у пер. з грэч. «Карціна смерці», 1817; зб-кі «Вершы», 1821 і 1832; «Фантан», 1842; «Лясны гімн», 1860; «Між дрэў», 1874; «Рака часу», 1878) здабыла Браянту славу «амерыканскага Вордсварта». Узоры паліт. лірыкі — паэма «Гібель Рабства» (1865). Аўтар падарожных нататкаў, тэарэтычных артыкулаў пра паэзію. Пераклаў з грэч. мовы «Іліяду» (1870) і «Адысею» (1872) Гамера.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Зенкевич М. Из американских поэтов. М., 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЁНАК Яўген Пятровіч (26.12.1917, г. Орша Віцебскай вобл. — 23.9.1973),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це (1934—35). З 1935 працаваў у бел. газетах, у 1939—43 — на Д. Усходзе. З 1948 у Мінску, у 1958—66 гал.рэдактарчас. «Нёман». Першы зборнік прозы «Зялёныя агні» (1954). У яго творах — жыццё рабочых-чыгуначнікаў, моладзі, маральна-этычныя праблемы. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей і нарысаў «Прызванне» (1956), «Выпадковы прыпынак», «Розныя дарогі», драмы «Каралеўскі гамбіт» (усе 1957), «Вячэрняя размова» (1968), «На перагоне» (1973) і інш.
чэшскі мовазнавец, славіст. Адзін з заснавальнікаў Пражскага лінгвістычнага гуртка. Акад. Чэхаславацкай АН, праф. ун-та ў Брно (з 1929), Карлава ун-та ў Празе (з 1945). Працы па чэшскім мовазнаўстве («Чэшскія дыялекты», 1934; «Развіццё чэшскай літаратурнай мовы», 1936; «Нарыс літаратурнай мовы», 1963), параўнальнай граматыцы і параўн.-гіст. вывучэнні літ.слав. моў («Genera verbi ў славянскіх мовах», 1928—34). Распрацоўваў функцыянальна-структурную тэорыю. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопісаў «Slavia» («Славія»), «Slovo a slovesnost» («Слова і славеснасць»), «Naše řeč» («Наша мова»). Дзярж. прэмія ЧССР 1957. А.А.Кожынава.