ВА́АРАНДЗІ ((Vaarandi) Дэбора) (н. 1.10.1916, г. Выру, Эстонія),
эстонская паэтэса. Нар. пісьменніца Эстоніі (1971). У 1936—40 вучылася ў Тартускім ун-це. Друкуецца з 1940. Першы зб. «Пад палаючым небам» (1945) пра падзеі Вял.Айч. вайны. У зб-ках паэзіі «Пад шум прыбою» (1948), «Ясным ранкам» (1950) гіст. мінулае і пасляваенны перыяд аднаўлення краіны. Актуальнасцю, шматграннасцю тэматыкі, высокім паэтычным майстэрствам адметныя зб-кі «Летуценнік ля вакна» (1959), «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965), «Пры святле ветру» (1977) і інш. Паэзіі Ваарандзі ўласцівы асацыятыўная вобразнасць, філасафічнасць, напружаная эмацыянальнасць. Выступае як публіцыст. Дзярж.прэміі Эстоніі 1950, 1965. Пераклала на эст. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову творы Ваарандзі перакладаў А.Вярцінскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БАЧКІН (Барыс Андрэевіч) (18.1.1904, г. Саратаў — 17.7.1975),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1963). Герой Сац. Працы (1974). Праф. (1966). Вучыўся ў маскоўскай студыі «Маладыя майстры» (1920—21). У 1948—75 (з перапынкам) у Малым т-ры ў Маскве. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць вызначалі разнастайнасць фарбаў, тонкі, лірычны настрой. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Улас («Дачнікі» М.Горкага) і Іванаў (аднайм. п’еса А.Чэхава, рэжысёр абодвух). Здымаўся ў кіно: Чапаеў (аднайм. фільм), Андрэй («Сяброўкі»), у т. л. на кінастудыі «Савецкая Беларусь»: Мікуліч («Вяртанне Нейтана Бекера»), Дубовік («Двойчы народжаны»), Макар Бобрык («Першы ўзвод»). Дзярж.прэмііСССР 1941, 1951, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬСІ́С ((Balsys) Эдуардас) (20.12.1919, г. Мікалаеў, Украіна — 3.11.1984),
літоўскі кампазітар. Нар.арт. Літвы (1965), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1950), з 1953 выкладаў у ёй (праф. з 1969). У 1962—71 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Літвы. Асн. творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з арк.; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фп. і арк.; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ўдарных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драм. спектакляў; эстрадная музыка. Дзярж.прэміі Літвы 1958, 1960, 1967, 1969, 1974.
Літ.:
Нарбутиене О. Эдуардас Бальсис: Очерк творчества. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел.ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр.нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш.
«Траецкая кадрыля» ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РСКІ (Павел Паўлавіч) (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975),
украінскі балетмайстар. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1929), «Раймонда» А.Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар. танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж.прэмііСССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЫМО́ВІЧ (Леў Андрэевіч) (25.2.1909, Масква — 1.3.1973),
сав. фізік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1946), праф. (1947). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у фізіка-тэхн. ін-це, з 1944 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 акад.-сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі АНСССР. Навук. працы ў галіне атамнай і ядз. фізікі, электроннай оптыкі, фізікі плазмы. Даказаў выкананне закону захавання імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона, распрацаваў эл.-магн. метад раздзялення ізатопаў, упершыню атрымаў тэрмаядз. рэакцыю ва ўстойлівай квазістацыянарнай плазме (у сааўт.). Ленінская прэмія 1958. Дзярж.прэмііСССР 1953, 1971.
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1971). Засл. дз. мастацтваў Літвы (1962). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Друкаваўся з 1925. У празаічных творах (зб-кі апавяданняў «Спадарыня Бертулене», 1928; «Цяжкая рука», 1937; «Святло гневу», 1969; «Шчаслівец — гэта я», 1973; раман «Кар’ерысты», 1935) праблемы маралі, адказнасці чалавека перад гісторыяй, народам. Сучаснасць і гіст. мінулае адлюстраваны ў п’есах «Геркус Мантас» (паст. 1957), «Каханне, джаз і чорт» (паст. 1967), «Барбара Радзівіл» (паст. 1972), «Свідрыгайла» (паст. 1975), «Унія» (паст. 1978) і інш. Творчасці Грушаса ўласцівы філас. рэфлексія, гратэск, сімвалы-абагульненні. Дзярж.прэміі Літвы 1957, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВА́НАЎ (Мікалай Сямёнавіч) (21.1.1891, Масква — 28.8.1953),
рускі дырыжор, піяніст, кампазітар. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1914), выкладаў у ёй (праф. у 1925—29, 1943—44). З 1915 у Вял. тэатры ў Маскве (з 1919 дырыжор, з 1948 гал. дырыжор). Адначасова з 1937 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Выдатны інтэрпрэтатар рус. класічных і сучасных опер, нац.сімф. музыкі. Выступаў як акампаніятар з жонкай А.Няжданавай. Кансультант Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940), неаднаразова наведваў Мінск, дырыжыраваў канцэртамі. У 1953 удзельнічаў у падрыхтоўцы 2-й Дэкады бел. мастацтва і л-ры ў Маскве. Аўтар опер, сімф. і хар. твораў, рамансаў і інш.Дзярж.прэмііСССР 1946, 1949, 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІКО́ЎСКІ ((Dunikowski) Ксаверы Францішак) (24.11.1875, г. Кракаў, Польшча — 26.1.1964),
польскі скульптар, мастак. Скончыў Кракаўскую АМ (1903), з 1930 яе прафесар. Прафесар Дзярж. вышэйшай школы пластычных мастацтваў у Вроцлаве (з 1959). Творчасць Д. зазнала ўплыў сімвалізму (цыкл «Чалавек», 1898—1905), кубізму («Надмагілле Баляслава Смелага», 1917—20), Майстар партрэтаў (А.Міцкевіч, 1908, і інш.). У 1925—29 выканаў для Вавельскага замка ў Кракаве серыю «Вавельскія галовы». У 1940-я г. стварыў «Пантэон польскай культуры». Аўтар помніка Ю. Дзятлу ў Кракаве (1937—39), мемар. манументаў «Помнік паўстанцам» каля г. Аполе (1946—52), «Помнік вызвалення зямлі Варміньскай і Мазурскай» у Ольштыне (1949—53). Дзярж.прэміі Польшчы 1948, 1955.
К.Дунікоўскі. Адам Міцкевіч. З серыі «Вавельскія галовы». 1925—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЗО́Н (Іосіф Давыдавіч) (н. 11.9.1937, г. Часаў Яр Данецкай вобл., Украіна),
расійскі эстр. спявак, педагог. Нар.арт. Расіі (1980), нар.арт. Украіны (1991), нар.арт.СССР (1987). Скончыў Муз-.пед. ін-т імя Гнесіных (1973; цяпер Рас. акадэмія музыкі), з 1984 выкладае ў акадэміі (праф.). З 1959 саліст Усесаюзнага радыё, з 1962 у Москанцэрце, з 1989 саліст, маст. кіраўнік канцэртнага аб’яднання «Масква». Прапагандыст і першы выканаўца песень А.Пахмутавай, А.Астроўскага, А.Фельцмана, Я.Фрэнкеля, Э.Калманоўскага, М.Тарывердыева і інш. 1-я прэміі на міжнар. фестывалях эстр. песні ў г. Сопат (Польшча, 1964) і «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1968), Міжнар. конкурсу сав.эстр. песні (Будапешт, 1966). Дзярж. прэмія СССР 1984.