КАРША́К (Васіль Уладзіміравіч) (9.1.1909, с. Высокае Чарнігаўскай вобл., Украіна — 14.6.1988),
савецкі хімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе і працаваў, адначасова ў 1938—54 у Ін-це арган. хіміі, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР. Навук. працы па хіміі палімераў. Устанавіў асн. заканамернасці працэсу полікандэнсацыі. Адкрыў нераўнаважную полікандэнсацыю і інш. рэакцыі сінтэзу палімераў. Даказаў уплыў прасторавых фактараў на полімерызацыю ненасычаных злучэнняў. Сінтэзаваў валокнаўтваральныя поліаміды (1940, разам з С.Р.Рафікавым), карбін (1961), шэраг тэрмаўстойлівых палімераў: поліпіразолаў, полібензімідазолаў, поліімідаў і інш. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.