ЖУ́КАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (2.12.1908, Масква — 23.9.1973),
рускі графік. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1949). Вучыўся ў маст.-прамысл. тэхнікумах у Ніжнім Ноўгарадзе (1926—28) і Саратаве (1928—30). З 1943 маст. кіраўнік студыі ваенных мастакоў імя М.Б.Грэкава. У 1941—45 працаваў у франтавым друку і ў газ. «Правда» (1942—43). Аўтар тэматычных станковых серый малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, якім уласціва прастата сродкаў адлюстравання, пэўная эцюднасць. Сярод твораў: «Салдат зацягвае нітку» (1943), серыі «У.І.Ленін» (з 1940), «Пра дзяцей» (1943—68), «Нюрнбергскі працэс» (1946), «Цені мінулага» (1970—71), ілюстрацыі да кніг. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.