садо́м

(ст.-яўр. Sodom = назва горада старажытнай Палесціны, які, паводле біблейскай легенды, быў знішчаны богам разам з Гаморай за грахі жыхароў)

бязладдзе, сумятня, гоман, крык;

с. і гамора — тое ж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пе́вень, пе́ўня, мн. пе́ўні, пе́ўняў, м.

1. Самец курыцы.

2. перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).

◊

Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).

Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).

Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).

|| памянш. пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. крык.

П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́вот ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Укр. ревіт, славацк. revot ’шум, роў’. Магчыма, бязафікснае ўтварэнне ад *рэвата́ць (параўн. рус. наўг. ревотать ’іржаць’), мадэль як рагатаць — рогат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Крык гусей. Гусі адказвалі зладжаным гогатам — усе адразу, нібы рагаталі з .. [Шаройкі]. Шамякін. Гусі з гогатам удзячным Пачастунак ловяць смачны. А. Александровіч.

2. Разм. Гучны нястрымны смех. Сярод людской гаманы — віск, гогат. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мы, ‑аў; адз. (рэдка) бома, ‑ы, ж.

Званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне; прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і звіняць. Колас. Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невообрази́мый

1. (трудно представляемый) няўя́ўны; такі́, што ця́жка (не́льга) уяві́ць;

2. (невероятный) неймаве́рны; (чрезвычайный) надзвыча́йны; (ужасный) страшэ́нны;

невообрази́мый шум неймаве́рны (страшэ́нны) крык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

honk

[hɑ:ŋk]

1.

n.

1) кра́каньне, го́ргат; крык дзі́кае гу́сі

2) трубо́к аўтамабі́ля

2.

v.i.

1) кра́каць, гаргата́ць

2) трубі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shout

[ʃaʊt]

1.

v.i.

1) крыча́ць; гука́ць, галёкаць

2) гу́чна гавары́ць

2.

n.

крык -у m., гамана́ f.

•

- shout down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вадзяны́ вол ’птушка бугай, Ardea stellaris’ (Янк. Мат., Лыс.). Польск. wodny wół ’тс’. Да вол, паколькі крык гэтай птушкі нагадвае мычанне быка або вала. Параўн. іншыя назвы: бык, бугай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)